Тысяча долараў за голас

У маі ў Беларусі вызначаць лепшага вакаліста

У маі ў Беларусі вызначаць лепшага вакаліста

II адкрыты конкурс імя Станіслава Манюшкі для студэнтаў-вакалістаў вышэйшых навучальных устаноў пройдзе ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры з 8 па 12 мая.

Змагацца за званне лепшага вакаліста і неблагую прэмію (за першае месца канкурсант атрымае 1,5 тысячы долараў, за другое — тысячу, за трэцяе — пяцьсот) будуць юнакі і дзяўчаты з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Чэхіі.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. Да першага тура дапусцяць 24 выканаўцы, да другога — 12, а вось у фінал выйдуць толькі шэсць чалавек. Ацэньваць вакалістаў будзе міжнароднае журы, якое ўзначаліць мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст Віктар Скарабагатаў. Завершыцца конкурс канцэртам лаўрэатаў і дыпламантаў, якіх таксама прэміруюць (кожны дыпламант атрымае 300 долараў), у горадзе Чэрвень Мінскай вобласці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter