
Фото minsknews.by
Мерапрыемства пачнецца ў суботу, а завершыцца ў нядзелю. Два дні ў «Прэзідэнт-Гатэлі» на Кірава, 18, кандытары хлебазаводаў, пякарань, рэстаранаў і кафэ з усёй краіны, а таксама прадстаўнікі малога кандытарскага бізнесу паспаборнічаюць і пакажуць, на што здольныя. Лепшых майстроў выберуць у 11 намінацыях: работа з шакаладу, марцыпану, карамелі, выкананне эксклюзіўнага вясельнага торта, традыцыйнага хлеба, цукровых кветак, 3D-тортаў і іншых. Акрамя гэтага, вызначаць і ўладальніка Гран-пры, які зможа трапіць на Кубак свету па кулінарным мастацтве ў Люксембурзе.
— Такі турнір мы праводзім упершыню і спадзяёмся, што ён стане штогадовым, — кажа Вольга Картавіцкая, кіраўнік праекта CandyBattle.