Цырымонія пачынаецца

27 студзеня афіцыйна адкрыецца праект «Нясвіж — культурная сталіца»

Сертыфікат і сімвал «Нясвіж культурная сталіца Беларусі 2012 года» прымае старажытны горад

27 студзеня адбудзецца цырымонія афіцыйнага адкрыцця праекта «Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года», паведаміла «Р» прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская. Удзел ва ўрачыстасці, якая пройдзе ў гарадской Ратушы, прымуць Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», заслужаныя аматарскія калектывы краіны, ансамбль старадаўняй беларускай музыкі «Пастараль» Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў і тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры і адпачынку. У гэты ж дзень у тэатральнай зале палацавага ансамбля Радзівілаў адбудзецца оперны канцэрт, у раённай бібліятэцы прэзентуюць кніжную выстаўку, а ў цэнтры культуры выступяць лепшыя прафесійныя і аматарскія артысты.

На працягу года ў ходзе акцыі «Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года» будуць прадстаўлены многія цікавыя творчыя праекты. Галоўнай падзеяй стане афіцыйнае адкрыццё палацавага ансамбля Радзівілаў XVI—XVIII стаго-ддзяў. У старажытным горадзе ўпершыню ў нашай краіне пройдуць тэатральны форум прафе-сійных тэатраў з паказам спектакляў, звязаных з гісторыяй роду Радзівілаў, і міжнародны семінар ЮНЕСКА з удзелам вядучых экспертаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з розных краін.

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» рэалізуецца па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Правядзенне яе спрыяе больш актыўнай і шырокай прэзентацыі культурнай самабытнасці Беларусі, развіццю і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыя-нальнай культуры, стварэнню праз сферу культуры ўмоў сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і рэгіёнаў, павышэнню іх турыстычнай прывабнасці.

Нясвіж стаў трэцім горадам, які атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі. У 2010 годзе ім быў адзначаны Полацк, у 2011-м — Гомель.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter