Цыгарэты пад вугалем

Віцебскія мытнікі знайшлі цыгарэты пад каменным вугалем

Віцебскія мытнікі за некалькі апошніх дзён выявілі адразу дзве спробы правозу кантрабанды.

Відавочна не пашанцавала наўмыснікам, якія спрабавалі правезці 39 тысяч пачкаў цыгарэт (78 каробак) праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Бігосава-2». Мытнікі сумесна з супрацоўнікамі пагранічнай службы знайшлі тавар, маркіраваны беларускімі акцызнымі маркамі, у чыгуначных вагонах пад каменным вугалем. Кошт нелегальнага «схрону» — больш як 148 мільёнаў рублёў.

Крыху раней такім жа чынам быў прыпынены «экспарт» айчынных цыгарэт «Премьер» і «Прима» ў Полацку. Адпраўнік зарэгістраваны ў Расіі. У абодвух выпадках груз незаконна накіроўваўся ў Латвію.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter