Цёплыя словы, светлы настрой

Беларусы Тальяці зладзілі свята, прысвечанае Дню маці“І калі жанчына — слова святое,/ То тройчы святое — жанчына-маці” — з узнёслых вершаваных радкоў пачалі сустрэчу вядучыя канцэртнай праграмы Людміла Дзёміна і Вера Скібінская. У зале 46-й тальяцінскай школы сабраліся бабулі і дзядулі, настаўнікі-ветераны — каля 120 чалавек. А зрабілі для іх свята актывісты Беларускай нацыянальна-культурная аўтаноміі “Нёман”. Адкрывалі праграму песняй “Бабулі-бабулькі” першакласнікі, падкупілі гасцей шчырасцю і непасрэднасцю. Потым былі вершы, песні і ў выкананні старэйшых школьнікаў.
Беларусы Тальяці зладзілі свята, прысвечанае Дню маці
“І калі жанчына — слова святое,/ То тройчы святое — жанчына-маці” — з узнёслых вершаваных радкоў пачалі сустрэчу вядучыя канцэртнай праграмы Людміла Дзёміна і Вера Скібінская. У зале 46-й тальяцінскай школы сабраліся бабулі і дзядулі, настаўнікі-ветераны — каля 120 чалавек. А зрабілі для іх свята актывісты Беларускай нацыянальна-культурная аўтаноміі “Нёман”. Адкрывалі праграму песняй “Бабулі-бабулькі” першакласнікі, падкупілі гасцей шчырасцю і непасрэднасцю. Потым былі вершы, песні і ў выкананні старэйшых школьнікаў.
Шмат гадоў суполка беларусаў сябруе з калектывам гэтай школы. Дзеці ахвотна ўдзельнічаюць у імпрэзах, што ладзіць наша аўтаномія. А ў беларускім гурце “Зорачкi” ў асноўным вучні 6-А класа: на гэты раз яны хораша спявалі песні “Беларускiя дранiкi” і “Вышываная кашуля”. Прыйшлі павіншаваць матуль і бабуль са святам і навучэнцы школы-кансерваторыі, дзіцячай музычнай школы імя М. Балакірава. А калі ўжо ансамбль беларускай песні “Купалiнка” выконваў песні — рускія і беларускія, вясёлыя і лірычныя — то ў зале артыстам і падпявалі.
Гурты “Купалінка” і “Зорачкі”, створаныя пры суполцы “Нёман”, віншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, пенсіянераў, інвалідаў з Днём маці і ў Вучэбным цэнтры “АўтаВАЗа”. А потым — слава добрая пайшла! — нас запрасілі выступіць і ў Навукова-тэхнічным цэнтры. Гэта было ўжо віншаванне слаўных ветэранаў Волжскага аўтазавода, якія з першых дзён вялі яго будаўніцтва. Сярод іх нямала і нашых супляменнікаў-беларусаў. Апладысментаў гледачы не шкадавалі. Дарэчы, артысты нашы вельмі прыгожа глядзяцца цяпер у новых беларускіх строях. І мы не стамляемся адказваць на кампліменты: гэта нам з Беларусі такія цудоўныя падарункі! І не проста, як кажуць, за прыгожыя вочы — суполка тры гады запар прызнавалася адной з лепшых у конкурсе “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”.
І яшчэ прыемная навіна: нядаўна нашу Людмілу Іванаўну Дзёміну, кіраўніцу суполкі “Нёман”, на фестывалі нацыянальных культур (мы пра яго яшчэ раскажам) узнагародзілі Ганаровай граматай губернатара Самарскай вобласці.

Сяргей Шылкін, кіраўнік дзіцячага ансамбля музыкі і песні “Зорачкi”, г. Тальяці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter