Цёплая восень

На Старадарожчыне адкрыецца люкс-аддзяленне для пажылых

У Старадарожскім доме-інтэрнаце, што на Міншчыне, адкрываецца аддзяленне павышанай камфортнасці для пажылых.

Ужо ў кастрычніку грамадзянам ва ўзросце будуць прапанаваны на платнай аснове асобныя камфартабельныя пакоі і комплекс сацыяльна-медыцынскіх паслуг.

На Міншчыне разам з дамамі-інтэрнатамі існуюць і іншыя стацыянарныя ўстановы, дзе пажылыя людзі атрымліваюць належны догляд. У Бярэзінскім, Любанскім, Мінскім, Чэрвеньскім, Слуцкім і Мядзельскім раёнах працуюць аддзяленні кругласутачнага знаходжання. Там пражываюць 166 чалавек. Форма работы зручная тым, што людзі, якія маюць у гэтым патрэбу, могуць правесці да шасці месяцаў недалёка ад свайго месца жыхарства пад наглядам спецыялістаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter