Цёпла там, дзе любяць дзяцей

У шэрагу краін сёлета змогуць падмацаваць сваё здароўе юныя грамадзяне з Беларусі
У шэрагу краін сёлета змогуць падмацаваць сваё здароўе юныя грамадзяне з Беларусі.

Нядаўна праект міжурадавага дагавора аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Іспаніі ўзгаднілі прадстаўнікі Беларусі і гэтай краіны. У самы бліжэйшы час, як плануецца, Беларусь заключыць пагадненні і з Вялікабрытаніяй і Ліхтэнштэйнам. Пра гэта паведаміў Аляксандр Каляда, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. Ён нагадаў, што ў лютым заключаны падобныя пагадненні паміж урадамі Беларусі і Германіі, а таксама Беларусі і Ірландыі. У красавіку адкрыты шлях беларускім дзецям і ў Нідэрланды. Дарэчы, першая група дзяцей з Ельскага раёна Гомельскай вобласці паехала на аздараўленне ў Галандыю якраз 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай катастрофы.

Сёлета ўжо прайшлі аздараўленне ў пяці замежных краінах больш за тысячу беларускіх дзяцей. Гэта стала магчымым дзякуючы праграме гуманітарнага супрацоўніцтва з замежнымі няўрадавымі арганізацыямі за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі. Прычым дакладна вядома, дзе і колькі нашых юных грама-дзян адпачывала: у Італіі — 613, у Германіі — 298, у Нідэрландах — 84, у Францыі — 21 і ў Вялікабрытаніі — 20.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter