Цярністы шлях да перамогі

Прадстаўнікі армянскіх абшчын Беларусі і самі глядзелі дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне­2012”, і пастараліся, каб не засталіся без увагі выступленні таленавітых удзельнікаў ад Беларусі і АрменііНе сакрэт, што на перамогі ў конкурсах Еўрабачання — як дарослых, так і дзіцячых — працуюць каманды прафесіяналаў. Яно і зразумела: артысты ж на прэстыжнай сцэне ствараюць імідж сваёй краіне. А наколькі актыўна падтрымліваюць суайчыннікаў прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежжы? Такое пытанне ўзнікла ў мяне, калі напярэдадні конкурсу пабывала ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Там ладзілася скайп-канферэнцыя паміж армянскімі суполкамі краін-удзельніц фэсту, Міністэрствам дыяспары Арменіі і прадзюсерам групы “Compassband”: яна прадстаўляла Арменію ў Амстэрдаме.
У Ягора Жэшкі перамогі — наперадзеПрадстаўнікі армянскіх абшчын Беларусі і самі глядзелі дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне­2012”, і пастараліся, каб не засталіся без увагі выступленні таленавітых удзельнікаў ад Беларусі і Арменіі
Не сакрэт, што на перамогі ў конкурсах Еўрабачання — як дарослых, так і дзіцячых — працуюць каманды прафесіяналаў. Яно і зразумела: артысты ж на прэстыжнай сцэне ствараюць імідж сваёй краіне. А наколькі актыўна падтрымліваюць суайчыннікаў прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежжы? Такое пытанне ўзнікла ў мяне, калі напярэдадні конкурсу пабывала ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Там ладзілася скайп-канферэнцыя паміж армянскімі суполкамі краін-удзельніц фэсту, Міністэрствам дыяспары Арменіі і прадзюсерам групы “Compassband”: яна прадстаўляла Арменію ў Амстэрдаме.
“Такое мерапрыемства ў нас праходзіць упершыню, — расказаў Георгій Егіазаран, старшыня армянскага культурна-асветніцкага таварыства “Айастан”. — На сувязі Ерэван, Мінск, Санкт-Пецярбург, Адэса і Растоў-на-Доне. Пад час скайп-канферэнцыі нам расказалі пра артыстаў і конкурсную песню. Мы паслухалі, ацанілі твор і параіліся, як нам далучыцца да піяр-кампаніі ў Беларусі”.
Досвед па раскрутцы спевака-суайчынніка армяне ўжо маюць. Памятаеце, як Уладзімір Арзуманян перамог на дзіцячым “Еўрабачанні-2010” у Мінску? Тады напярэдадні ў актавай зале Лінгвістычнага ўніверсітэта з удзелам беларускіх салістаў Іскуі Абалян, Стэлы, трыа “Ані” прайшла сустрэча-канцэрт з удзельнікам фэста ад Арменіі. Імпрэза ладзілася пры падтрымцы армянскай дыяспары ў Мінску. У гледачоў была магчымасць пазнаёміцца з хлопчыкам, ацаніць яго талент.
“З намі на сувязі была міністр дыяспары Арменіі Грануш Акапян, яна звярнулася да нас з просьбай максімальна актыўна падтрымаць не толькі армянскі гурт, але і іншых удзельнікаў конкурсу песні, — далучаецца да размовы кіраўнік танцавальнага гурта “Эрэбуні” Рузана Аванесян. — Вядома ж, армяне ў Беларусі як пад час дзіцячага, так і дарослага “Еўрабачання” найчасцей хварэюць за артыстаў нашых краін: Арменіі і Беларусі. І гэта зразумела! А мы праз знаёмых, сваякоў, сяброў даносім інфармацыю найперш пра нашых удзельнікаў, просім ацаніць іх нумары”.
Цяпер ужо вядома: у Амстэрдаме перамагла Анастасія Петрык з Украіны. Ды і трэцяе месца Арменіі — поспех. Не бяруся ацэньваць, ці дапамагла ў тым армянская дыяспара. Галоўнае: конкурс працуе на яднанне дыяспары. А можа і ў беларусаў замежжа ёсць падобны досвед? Тады пішыце ў рэдакцыю: ён варты пераймання.

Іна Ганчаровіч
На здымку:
У Ягора Жэшкі перамогі — наперадзе
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter