Автобус, троллейбус, трамвай и электробус: мы выясняли, какая сегодня температура в салонах общественного транспорта

Цяпло прыходзiць па раскладзе

На календары ўжо лістапад. Тэмпература на тыдні трымаецца каля нуля: раніцай і ўвечары холад праймае, а днём можна хадзіць і наросхрыст. Добра таму, хто катаецца на сваёй машыне: кандыцыянер згладжвае непастаянны нораў надвор’я. А той, хто карыстаецца грамадскім транспартам, вымушаны падбіраць актуальны прагнозу надвор’я гардэроб. Некаторыя пасажыры скардзяцца: у наземным транспарце холадна! Ці так гэта насамрэч і дзе ж тады цяплей — у салоне аўтобуса, тралейбуса, трамвая або электробуса, высветліў карэспандэнт «Р».

У цеплыні ды не ў крыўдзе

Зімовы перыяд у аўтобусаў пачынаецца 15 кастрычніка і доўжыцца да 15 красавіка, i яны абаграюцца ўвесь дзень. У гэты ж перыяд вадзіцелі тралейбусаў i трамваяў на маршрутах таксама ўключаюць сістэму ацяплення, але толькi з моманту выезду з парка і да 8 гадзін раніцы, калi ад нуля градусаў і да мінус пяці на вулiцы. А пры тэмпературах ніжэй ацяпленне працуе пастаянна.

Памочнік генеральнага дырэктара ДП «Мінсктранс» Зоя Лабатая патлумачыла карэспандэнту «Р», што ў дзень эксперымента ацяпленне ў наземным грамадскім транспарце працуе ў аўтобусах, дзе контуры абагравання вадзіцелі ўключаюць ужо з 15 кастрычніка, а ранiцай таксама i ў тралейбусах.

 «Мінсктранс» старанна сочыць за бесперабойнай работай сістэм ацяплення. Кожны транспартны сродак правяраюць тройчы ў дзень: на выездзе, пры вяртанні ў дэпо і на маршруце. У выпадку няспраўнасці абагравальнага абсталявання вадзіцель вяртаецца ў парк. Дарэчы, на тэмпературу паветра ў салонах транспартных сродкаў уплывае  час знаходжання на прамежных і канцавых прыпыначных пунктах.

Галоўная роля ў сённяшнім эксперыменце — у тэрмометра. Абраў самы просты, спіртавы, прывабнага выгляду — з ружамі.

У дарогу

Галоўная роля ў сённяшнім эксперыменце ў тэрмометра. Абраў самы просты, спіртавы, прывабнага выгляду — з ружамі. Можна было б узяць у дапамогу і больш прасунуты — электронны ці інфрачырвоны. Аднак пераважная большасць такіх тэрмометраў вымярае тэмпературу на паверхнях вокнаў, дзвярэй, што, безумоўна, парушае дакладнасць эксперымента. Апрача таго,  дасведчаныя людзі запэўнілі мяне: трохрублёвы пакаёвы тэрмометр з чырвонай спіртавой шкалой справіцца з маёй задачай не горш за сваіх больш дарагіх сабратаў.

Паехаў ад рэдакцыі куды вочы глядзяць — галоўнае, каб на ўсіх чатырох відах наземнага грамадскага транспарту. Дадатак у смартфоне паказвае тэмпературу паветра на вуліцы мінус чатыры градусы.

Трамвай нумар 6 імчыцца ў Зялёны Луг бітком набіты. Ён абаграецца электрычнымі каларыферамі: уключаецца вентылятар абдзімання, паветра праходзіць праз электранагравальнікі і падаецца ў салон. Такім жа чынам абаграецца і кабіна. Мяркуючы па адкрытай фортцы, пасажырам нават душна. Для чысціні эксперымента замеры праводжу ў цэнтры салона. На шкале тэрмометра +15 градусаў. І без абагравання паездка камфортная: на вуліцы ўсяго толькі лёгкі мінус.


У тралейбусе тыя ж 15 градусаў. Пасля вуліцы слупок тэрмометра паднiмаецца на вачах. У гэтым відзе транспарту забяспечваюць цяпло таксама электракаларыферы. Дадаткова салоны тралейбусаў абаграюць  магутныя вентылятары — гоняць цёплае паветра ад электраўстановак. Улетку створкі ўстанаўліваюцца так, каб паветра выходзіла на вуліцу, а зімой яно накіроўваецца ў салон для абагравання зверху ўніз уздоўж вокнаў.

У аўтобусе маршруту № 91 тэрмометр паказвае ўпэўненыя 20 градусаў. Гэта заслуга контуру абагравання: сістэма выкарыстоўвае тэхналагічнае цяпло ад работы рухавіка аўтобуса. Контур абагравання  адчувальна гонiць цёплае паветра на ногi. Акрамя таго, пры тэмпературы паветра навакольнага асяроддзя ад мінус 5 і ніжэй вадзіцелі ўключаюць вентылятары ацяпляльнікаў салонаў i вадкасны награвальнiк.

У салоне электробуса 18 градусаў. Цікавая паралель: электробус па сваёй канцэпцыі нешта сярэдняе паміж тралейбусам і аўтобусам. Так і па тэмпературы ў салоне: яна сярэдняя паміж тэмпературай у тралейбусе і аўтобусе.

Па выніках маіх паездак: у аўтобусе цяплей за ўсё — 20 градусаў, усяго на некалькі градусаў халадней, чым у краме, дзе набываў тэрмометр, або ў нашай рэдакцыі. У тралейбусе і трамваі аднолькавая тэмпература — 15 градусаў. У салоне электробуса я вымераў камфортныя для паездкі 18 градусаў цяпла.

ikras@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter