В Беларуси произрастают сотни редких и уникальных деревьев

Цуды навыраст

У нашай краіне растуць сотні рэдкіх і ўнікальных дрэў — сапраўдныя жывыя помнікі

Нядаўна выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» парадавала чытачоў цікавай кнігай — «Жывыя помнікі: рэдкія і ўнікальныя дрэвы і насаджэнні Беларусі». Выданне, паведамляе bel-en.by, падрыхтавана супрацоўнікамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, якія за апошнія некалькі гадоў правялі маштабную кампанію па выяўленні, уліку і інвентарызацыі помнікаў прыроды.

bel-en.by

Работа па вылучэнні ўнікальных дрэў і насаджэнняў пачалася ў Беларусі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. У выніку сёння налічваецца 355 батанічных помнікаў прыроды, якія з'яўляюцца нацыянальным здабыткам і гонарам краіны. У кнігу ўвайшло апісанне 100 аб'ектаў. Гэта дрэвы і насаджэнні, якія не толькі маюць статус батанічных помнікаў прыроды, але і з'яўляюцца патэнцыяльнымі аб'ектамі аховы. Да іх адносяцца дрэвы-доўгажыхары, дрэвы, якія валодаюць каштоўнымі якасцямі або рэдкімі формамі, дрэвы гісторыка-мемарыяльнага значэння, а таксама ўчасткі лесу, старадаўнія паркі, сады, алеі, батанічныя калекцыі.


Да прыкладу, на старонкі выдання трапіў дуб «Сахонаўскі» з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Сваю назву ён атрымаў дзякуючы навакольнай вёсцы Сахонава, якая, на жаль, ужо не існуе. Вышыня дуба больш за 23 метры, а акружнасць ствала амаль 7. Такіх памераў дрэва дасягнула прыкладна за 260 гадоў. Даследчыкі мяркуюць, што пачатак жыцця дуба адносіцца да другой паловы XVIII стагоддзя.

Нямала апісана ў кнізе і іншых цікавых аб'ектаў. Выданне суправаджаецца картамі іх месцазнаходжання і QR-кодамі, якія дапамогуць пракласці маршрут да ўнікальных прыродных аб'ектаў.

Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў. Кніга будзе цікава і спецыялістам-біёлагам, і лесаводам, і эколагам, і школьнікам, і ўсім аматарам жывой прыроды.

   
mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter