Цудоўныя фарбы салюта

У святкаванні Дня Незалежнасці як заўсёды прысутнічалі ўзнёслыя матывыСвяткаванне Дня Незалежнасці 3 ліпеня традыцыйна распачыналася парадам, пасля якога на праспекце Пераможцаў і пляцоўцы ля абеліска “Мінск — горад-герой” прайшло спартыўнае маладзёжнае шэсце. Адбыўся і гала-канцэрт “Беларусь у маім сэрцы”. Увогуле праграма свята была ў значнай ступені пабудавана пад дэвізам “Моладзь віншуе Беларусь”. На працягу ўсяго дня выступленні маладых выканаўцаў, спартсменаў перамяжоўваліся з відэавіншаваннямі артыстаў, палітыкаў, прадпрымальнікаў.Прайшло і традыцыйнае ўскладанне вянкоў да помніка Перамогі.
У святкаванні Дня Незалежнасці як заўсёды прысутнічалі ўзнёслыя матывы
Святкаванне Дня Незалежнасці 3 ліпеня традыцыйна распачыналася парадам, пасля якога на праспекце Пераможцаў і пляцоўцы ля абеліска “Мінск — горад-герой” прайшло спартыўнае маладзёжнае шэсце. Адбыўся і гала-канцэрт “Беларусь у маім сэрцы”. Увогуле праграма свята была ў значнай ступені пабудавана пад дэвізам “Моладзь віншуе Беларусь”. На працягу ўсяго дня выступленні маладых выканаўцаў, спартсменаў перамяжоўваліся з відэавіншаваннямі артыстаў, палітыкаў, прадпрымальнікаў.
Прайшло і традыцыйнае ўскладанне вянкоў да помніка Перамогі. На фасадзе будынкаў паблізу Круглай плошчы гледачы ўбачылі відэапраекцыі, якія падкрэслівалі змест акцыі.
Зразумела, самай чаканай часткай свята быў парад. Сёлета ў ім удзельнічала каля чатырох тысяч чалавек. Прадстаўлена была і гістарычная тэхніка. Так, па праспекце Пераможцаў у Мінску прайшлі легендарныя Т-34 і “Кацюша”.
3 ліпеня ў 22.55 па ўсёй краіне прайшла акцыя “Спяём гімн разам”. Неба ў Мінску і іншых беларускіх гарадах свяцілася рознакаляровымі агнямі салюта.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter