Цэбрам аб глебу

Былинка по-белорусски будет цявіна, а погремушка — бразготка

Зайшоў у кабінет калега, дарэчы, адмысловы знаўца беларускай мовы, лаўрэат шматлікіх прэмій і пераможца ўсялякіх конкурсаў, так бы мовіць — гуру беларускай журналістыкі. І кажа, маўляў, усё жыццё пішу на мове, але менавіта з рубрыкі “Лікбез” даведаўся пра… новыя словы. Кажа, вучыцца ніколі не позна, таму ён пачаў выразаць з газеты рубрыку і складаць у асабісты архіў — абавязкова спатрэбіцца.

Такім чынам, працягваем далей вучыцца:

ушат — цэбар

пол — падлога

былинка — цявіна

проволока — дрот

сапоги — боты

строительные леса — рыштаванне

клевета — паклёп

рьяно — заўзята

грязнуля — мурза

вялость — млявасць

ломоть — луста

вопль, крик — лямант

вор, похититель — злодзей

узелок, котомка — клунак

погремушка — бразготка

дать в долг, ссудить — пазычыць

удила — цуглі

дряхлый, ветхий — лядашчы

чурбан — цурбак

дешево — танна

целина — неруш

заботливый, усердный — руплівы

вселенная — сусвет

тропинка — сцяжынка

деньги — грошы

почва — глеба.

Ну, на сёння хопіць. А заўтра, спадзяёмся, зноўку нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter