Ці праўда, што нельга дарыць нажы?

Што пра гэта гаворыць народная традыцыя?

Прамым прызначэннем нажа было выкананне хатніх спраў: ім рэзалі, краілі, скрэблі і гэтак далей. У той жа час зроблены чалавекам (выкаваны з металу пры дапамозе агню, молата і накавальні) востры і далёка не бяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лічыўся своеасаблівым абярэгам і дапаможнікам у барацьбе з нячыстай сілай.

  • Менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі як абярэг для нехрышчонага дзіцяці. Маці, выходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы пад падушкай, каб нячыстая сіла не падмяніла ці не ўшкодзіла дзіцяці.
  • Кум і кума, адпраўляючыся ў царкву хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць праз нож, які клалі на парозе, “каб да яшчэ няхрышчанага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла”.

У той жа час да абыходжання з нажом як з прадметам, які падзяляе (раз’ядноўвае) рэчы на некалькі частак, ставілі шэраг умоў і патрабаванняў:

  • кухонны нож, звычайна добра навостраны, ніколі не клалі на стол, за якім прымалі ежу;
  • паўсюдна лічылі, што нельга гуляць з нажом — у той жа дзень у хаце здарыцца сварка;
  • хто есць з нажа, будзе злосным і нястрыманым у выказваннях;
  • нельга пакідаць нож, уваткнутым у хлеб;
  • знойдзены нож нельга падымаць і прыносіць дадому — такі нож прынясе ў хату няшчасце;
  • катэгарычна забаранялася дарыць нож: людзі паміж сабой абавязкова пасварацца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter