Цікавыя знаходкі этнографаў

Новая экспазіцыя ў беларускім музеі ў польскай Гайнаўцы расказвае пра колішнія заняткі вясковых рамеснікаўМногія з тых рамёстваў, што прадстаўлены на выставе сёння, ужо, на жаль, не існуюць. Так, не сустрэнеш колавых спраў майстроў — стэльмахаў, ды і бондараў з цеслярамі засталося не так многа. Па словах навуковага кансультанта выставы Нэлі Шчукі, сёння і так званыя жывыя рамёствы набылі сувенірныя рысы.
Новая экспазіцыя ў беларускім музеі ў польскай Гайнаўцы расказвае пра колішнія заняткі вясковых рамеснікаў
Многія з тых рамёстваў, што прадстаўлены на выставе сёння, ужо, на жаль, не існуюць. Так, не сустрэнеш колавых спраў майстроў — стэльмахаў, ды і бондараў з цеслярамі засталося не так многа. Па словах навуковага кансультанта выставы Нэлі Шчукі, сёння і так званыя жывыя рамёствы набылі сувенірныя рысы. “Нават ганчары не робяць больш керамічнага посуду для гаспадарчых патрэбаў, — разважае Нэлі Шчука. — Пэўна, толькі сталяры вырабляюць яшчэ традыцыйныя рэчы. А астатнія — і кавалі, і ткачыхі — гэта ўжо гісторыя”. Выстава ў музеі падзелена на раздзелы. І кожны з іх прысвечаны розным традыцыйным заняткам беларусаў — ткацтву, кавальству, ганчарству, рыбалцы. Дарэчы, большасць з прадстаўленых экспанатаў трапілі на экспазіцыю дзякуючы этнаграфічным экспедыцыям па Падляшшы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter