Цікавая вандроўка па начным музеі

Яраслаўскі “Цэнтр беларускай культуры. Музей М. Багдановіча” далучыўся да сусветнай культурнай акцыі ў Міжнародны дзень музеяў У літаратурным салоне супрацоўнікі музея чыталі для гасцей вершы Максіма Багдановіча са зборніка “Вянок”. Гучалі і любімыя рамансы паэта ў выкананні капэлы Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Г. Дзямідава. А сучасныя паэты зрабілі свой падарунак наведвальнікам: прадставілі літаратурную кампазіцыю ў суправаджэнні барабанаў і гітары.
У Яраслаўлі памятаюць пра славу ГрунвальдаЯраслаўскі “Цэнтр беларускай культуры. Музей М. Багдановіча” далучыўся да сусветнай культурнай акцыі ў Міжнародны дзень музеяў
У літаратурным салоне супрацоўнікі музея чыталі для гасцей вершы Максіма Багдановіча са зборніка “Вянок”. Гучалі і любімыя рамансы паэта ў выкананні капэлы Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Г. Дзямідава. А сучасныя паэты зрабілі свой падарунак наведвальнікам: прадставілі літаратурную кампазіцыю ў суправаджэнні барабанаў і гітары. Тэмай вершаў маладых літаратараў Надзеі Кудрычавай, Аліны Пракоф’евай і Мікіты Цітарэнкі стала эпоха Сярэднявечча, так бліскуча апісаная некалі Максімам Багдановічам.
Напрыканцы гэтай незвычайнай дзеі наведвальнікаў запрасілі на падворак музея, дзе рыцары з гурта “Альянс” рэканструявалі слаўную перамогу беларускіх воінаў у бітве з рыцарамі-крыжакамі.
г. Яраслаўль
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter