Трыумф саюзнага пяра

«Рэспубліканцы» сталі пераможцамі журналісцкага конкурсу

«Рэспубліканцы» сталі пераможцамі журналісцкага конкурсу «Беларусь — Расiя. Крок у будучае».

Конкурс праводзіўся ў дзевяці намінацыях, у кожнай з якіх вызначаўся пераможца ад Расіі і Беларусі.

Аўтары газеты «Рэспубліка» — Міхаіл Валькоўскі і Барыс Залескі прызнаныя лепшымі ў катэгорыі «Матэрыялы перыядычных друкаваных і электронных выданняў Рэспублікі Беларусь пра Расію і перыядычных друкаваных і электронных выданняў Расійскай Федэрацыі пра Беларусь».

Яшчэ адну пальму першынства атрымаў «рэспубліканец» Міхаіл Шыманскі. Яго працу журы ацаніла ў спецыяльнай намінацыі «Беларусь і Расія: сяброўства, інтэграцыя, стварэнне», прысвечанай 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Віншуем нашых аўтараў і жадаем, каб перамогі яшчэ не аднойчы сустракалі іх на нялёгкім журналісцкім шляху.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter