Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Актывісты суполкі “Нёман” у прыволжскім Аўтагорадзе ўшанаваны прэстыжнымі ўзнагародамі ЮНЕСКА

Тры прэстыжныя медалі

Газета “Голас Радзімы” пісала: гурт “Купалінка” беларускай суполкі ў Тальяці паспяхова паўдзельнічаў у другім усенародным фестывалі “Русь Святая — Русь Богатырская!”. А на пачатку года за актыўную культурна-асветніцкую працу Рэгіянальнае аддзяленне Маскоўскага Міжнароднага фонду садзеяння ЮНЕСКА адзначыла і жыхароў Тальяці. Сярод іх вядомыя нашым чытачам людзі: намеснік дырэктара прадпрыемства “Автоваз Агрегат” Сяргей Шылкін і кіраўніца Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” Людміла Дзёміна, хормайстар народнага ансамбля беларускай песні “Купалiнка” Інэса Лапарова. Як паведаміла Людміла Дзёміна, узнагароджанне медалямі праходзіла ў храмах горада.

Голас Радзімы № 6 (3558), чацвер, 8 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter