Трэба дома бываць не госцем…

Падарожнічаць па сваёй краіне, цікавіцца яе традыцыямі, гісторыяй, вучыцца бачыць парасткі новага на прасторах Бацькаўшчыны — да гэтага заклікаюць тыя, хто прыдумаў “Простыя рэчы”На адной з апошніх прэзентацый праекта “Простыя рэчы” я пачула такія паэтычныя радкі: “Прежде чем открыть себе Америку, стоит все же Родину открыть…” Слушна. Арганізатары інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі “ПР” якраз і дбаюць пра тое, каб мы больш вандравалі па роднай краіне.
Падарожнічаць па сваёй краіне, цікавіцца яе традыцыямі, гісторыяй, вучыцца бачыць парасткі новага на прасторах Бацькаўшчыны — да гэтага заклікаюць тыя, хто прыдумаў “Простыя рэчы”

У прыгожых мясцінах Лагойшчыны — добры адпачынакНа адной з апошніх прэзентацый праекта “Простыя рэчы” я пачула такія паэтычныя радкі: “Прежде чем открыть себе Америку, стоит все же Родину открыть…” Слушна. Арганізатары інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі “ПР” якраз і дбаюць пра тое, каб мы больш вандравалі па роднай краіне.
Быў час, калі беларусам вельмі хацелася пабачыць: а што там, у замежжы? Зрэшты, вандроўны дух у нас ва ўсіх у крыві — такая ўжо нацыя… І цяпер нашы суграмадзяне часта праводзяць адпачынкі ці туры выхаднога дня па-за Бацькаўшчынай. Вабіць экзотыка, сусветна вядомыя славутасці, курорты, музеі ды ціхія кавярні ў розных стылях, з экзатычнымі стравамі. Што ж, кожны мае права выбіраць тое, што яму падабаецца. Але ж арганізатары кампаніі “Простыя рэчы” прапануюць па-новаму глядзець на айчынныя мясціны для адпачынку. Яны сцвярджаюць: не абавязкова ехаць у Еўропу ці Азію, ляцець за акіян і “адкрываць Амерыку”, каб пабачыць нешта цікавае. “Некаму можа проста не хапае ведаў пра бурнае развіццё месцаў для адпачынку ў нашай краіне, — лічыць Валерыя Кліцунова, старшыня праўлення арганізацыі “Адпачынак у вёсцы”. — Беларускія турысты, набываючы пуцёўкі ў краіны замежжа, кіруюцца састарэлымі догмамі: маўляў, дома глядзець нам няма чаго…”
Але ёсць і іншыя меркаванні на гэты конт. Некаторыя замежныя турысты называюць Беларусь “чароўнай шкатулкай”, дзе кожны можа знайсці сабе нешта па гусце. Этнографы будуць у захапленні ад этнакультуры народа: мы здолелі зберагчы мноства традыцый і звычаяў, якія шануюцца і прадаўжаюцца. Экстрэмалам даспадобы хуткасныя спускі на трасах горналыжных комплексаў. А колькі адрэналіну пад час палявання на дзіка! Каму цікавая гісторыя — калі ласка ў ціш музеяў, замкаў, палацаў ды іншых гістарычных помнікаў. І аматарам некранутай прыроды ёсць што паглядзець. Гэта далёка не поўны спіс нашых “сюрпрызаў”! Яны нам даступныя, і таму мы часам — парадокс! — перастаем іх заўважаць і цаніць…
Інфармацыйна-адукацыйная кампанія “Простыя рэчы” — гэта комплекс ідэй, каб “вярнуць у Беларусь перш за ўсё беларускіх турыстаў”. “Мы паглядзелі ўжо свет і шмат хто гатовы адкрываць для сябе Бацькаўшчыну”, — пераканана В. Кліцунова. Завабліваць турыстаў пачнуць з “простых рэчаў”: прырода, фальклор, рамёствы, абрады, ежа ды ўласцівая мясцовым гаспадарам аграсядзіб душэўнасць і гасціннасць. Асноўная стаўка — на магчымасці аграэкатурызму. Спецыялісты турбізнесу ўпэўненыя: сапраўдную Беларусь можна ўбачыць толькі ў сельскай мясцовасці. Кампанію “ПР” задумалі на год, чакаецца шмат цікавых імпрэзаў. У прыватнасці, запускаецца адпаведная сацыяльная рэклама, у тым ліку серыя плакатаў накшталт “Адпачывайце ў вёсцы!” , “Смачна, як у бабулі”, “Гэта павінны бачыць і нашыя ўнукі”, “Вандруем па зялёных сцежках” . Наперадзе розныя экалагічныя акцыі, конкурсы дзіцячага малюнка, фэсты і кірмашы. Карацей, планы грандыёзныя. Думаю, яны спраўдзяцца, бо якраз простыя рэчы і ёсць своеасаблівая чароўная брама ў свет вечных каштоўнасцяў, над якімі непадуладны час.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
У прыгожых мясцінах Лагойшчыны — добры адпачынак
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter