Тэлевізар ад “Народнай” з гарантыяй бяспекі. Падпісчыца “Народнай газеты” Зоя Гардзіенка атрымала не толькі прыз ад любімага выдання, але і кансультацыю спецыяліста.

Адбылася ж гэта прыемная падзея ў будучай сталіцы Дня беларускага пісьменства, на радзіме славутага пісьменніка Івана Мележа, у маляўнічым горадзе з багатай гісторыяй – непаўторных Хойніках.

Адбылася ж гэта прыемная падзея ў будучай сталіцы Дня беларускага пісьменства, на радзіме славутага пісьменніка Івана Мележа, у маляўнічым горадзе з багатай гісторыяй – непаўторных Хойніках.

Тэлевізар “Віцязь” мясцовая жыхарка Зоя Аляксандраўна Гардзіенка выйграла ў рэкламнай гульні “Падпішыся — і выйграй!” на 1-е паўгоддзе (1-ы квартал) 2010 года. Гэта аказалася сапраўдным сюрпрызам да дня нараджэння падпісчыцы. Уручыць прыз прадстаўнікам рэдакцыі дапамагла спецыяліст па арганізацыйна-масавай рабоце Гомельскай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “БДПТ” Аляўціна Клімовіч. Разам з ёй мы прэзентавалі рубрыку “Беражыце сябе”. Аляўціна Генадзьеўна расказала, як сябе паводзіць пры загаранні бытавых электрапрыбораў, правяла своеасаблівую віктарыну па выкарыстанню аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка з розыгрышам гэтага патрэбнага ў кожнай кватэры апарата. Пастаянную прафілактычную і растлумачальную работу гомельскія добраахвотнікі вядуць сумесна з абласным і гарадскім падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. прайшлі сумесныя акцыі  “Аўтаномны пажарны апавяшчальнік” і “Давайце жыць бяспечна”. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў школах, дзіцячых садках, у мнагадзетных сем’ях з уручэннем апавяшчальнікаў і вогнетушыцеляў.
— Наша праца скіравана на растлумачэнне насельніцтву правіл пажарнай бяспекі, каб менш было надзвычайных сітуацый, пажараў, — патлумачыла Аляўціна Генадзьеўна. — Важным лічым і адраджэнне добраахвотных пажарных каманд (ДПК). Тут мы таксама дзейнічаем сумесна з падраздзяленнямі МНС, прадпрыемствамі і арганізацыямі. Наша структура дапамагае адрамантаваць тэхніку, купіць пажарныя рукавы, пашыць уніформу, застрахаваць членаў каманд. Аказваем метадычную і практычную дапамогу па навучанню членаў каманд на месцах. У вобласці ўжо адноўлена 25 мабільных ДПК, якія будуць гатовы прыйсці на дапамогу да прыезду выратавальнікаў. А ўсяго на Гомельшчыне 1200 членаў добраахвотнага пажарнага таварыства — людзей, для якіх неабыякавыя сваё і чужое жыццё, маёмасць, ураджай, тэхніка.
Сярод чытачоў “Народнай газеты” раўнадушных людзей таксама няма. У гэтым мы пераканаліся ў Хойніках, слухаючы адказы на няпростыя пытанні па бяспецы, меркаванні пра пажарную сітуацыю. Дарэчы, дзякуючы сваім ведам аўтаномны пажарны апавяшчальнік выйграла сястра прызёра Раіса Аляксандраўна Хароўская. Выпісаць газету ёй параіла Зоя Аляксандраўна. І сястра паспела ўжо паўдзельнічаць у конкурсе “Велікан на градцы”.
— Чытаем “Народную” ад першай старонкі да апошняй, — расказваюць сёстры.
— А я чытаю “Дзіцячую старонку” ў “Сям’і”, — дадае вучаніца чацвёртага класа Марына.
Менавіта яна атрымае ў сваё распараджэнне імянны тэлевізар “Народнай газеты” — так вырашылі на бацькоўскай нарадзе.
А сёстры вырашылі злавіць сваю ўдачу ў наступным розыгрышы прызоў, які адбудзецца ў красавіку.
Далучайцеся, паважаныя чытачы. Выпісвайце “НГ” і выйгравайце прызы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter