Талер маленькі, але даражэнькі. У невялікім раёне цудаў знайшлося больш, чым маглі чакаць нават яго жыхары.

Да Смалявічаў у плане дзівосных месцаў і помнікаў стаўленне ў нас, трэба прызнаць, першапачаткова было некалькі суб’ектыўным. Маўляў, раён невялікi, побач са сталіцай, ды яшчэ і многія мясцовыя жыхары або самі жывуць у Мінску, а працаваць прыязджаюць у Смалявічы, або наадварот — ну якія тут “уласныя” цуды?! Але ўсё атрымалася куды меней празаічным. Мы раскажам вам пра сем цудаў Смалявіцкага раёна, якія могуць скласці моцную канкурэнцыю нашым папярэднім намінантам. Галасуйце!

Да Смалявічаў у плане дзівосных месцаў і помнікаў стаўленне ў нас, трэба прызнаць, першапачаткова было некалькі суб’ектыўным. Маўляў, раён невялікi, побач са сталіцай, ды яшчэ і многія мясцовыя жыхары або самі жывуць у Мінску, а працаваць прыязджаюць у Смалявічы, або наадварот — ну якія тут “уласныя” цуды?! Але ўсё атрымалася куды меней празаічным. Мы раскажам вам пра сем цудаў Смалявіцкага раёна, якія могуць скласці моцную канкурэнцыю нашым папярэднім намінантам. Галасуйце!

Залатая бочка са смалой
Дакрануцца да яе, на жаль, немагчыма, а вось глядзець — колькі хочаце! Залатая бочка са смалой намалявана на гербе Смалявічаў і яе можна лічыць сапраўднай. Справа ў тым, што назва горада як раз і пайшла ад слова “смала”. Бо старажытныя смалявічане здабывалі яе з драўніны. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што на сучасных смалявіцкіх землях людзі жылі ўжо ў новым каменным веку (V—
II тысячагоддзе да н.э.). Смалявічы і суседнія землі ў розны час належалі розным уладальнікам: з другой паловы XVI стагоддзя — Радзівілам, з першай паловы XIX — Манюшкам. І смаляная вытворчасць стала для жыхароў сапраўднай залатой жылай. Так што каштоўная бочка з гэтай сыравінай, магчыма, і закапана дагэтуль дзе-небудзь на тэрыторыі раёна. Але гэта ўжо задача для скарбашукальнікаў.

Курган Славы
Тут і спрачацца ніхто не возьмецца: пра Курган Славы, які размешчаны за 21 кіламетр ад сталіцы, ведаюць усе жыхары краіны. Але мала хто задумваецца, што курган — гэта не проста гара зямлі, а ўнікальнае інжынерна-архітэктурнае збудаванне. Што там у сярэдзіне?
Курган, як многія ведаюць, быў часткова насыпаны людзьмі, што прывозілі зямлю да яшчэ невялікага ўзгорка з розных гарадоў-герояў. Але як толькі гэта паломніцтва спынілася, на Кургане зараўлі экскаватары і грузавікі.
Аўтары мемарыяльнага ансамбля стварылі ўнікальны праект на аснове старажытнай разнавіднасці пахавальных помнікаў. Яны прынялі вельмі адважнае на той час рашэнне: устанавіць на вяршыні не скульптуры вызваліцеляў, а абстрактную кампазіцыю. Таму сёння Курган упрыгожваюць чатыры штыкі, яны сімвалізуюць франты, якія вызвалялі Беларусь. І вось яшчэ адзін малавядомы факт: першапачаткова было задумана ўсяго тры абеліскі-штыкі — 1-ы, 2-і і 3-і Беларускія франты. Але, каб не парушаць гістарычную справядлівасць, дадалі яшчэ адзін — сімвал Прыбалтыйскага фронту.
Каб скульптурная кампазіцыя была ўстойлівай, стваральнікі заклалі ў зямлю слупковы падмурак глыбінёй 30 метраў. Вышыня самога Кургана — 35 метраў. Аўтары праекта разлічылі ўсё з дакладнасцю да пясчынкі. Нават дзёран для Кургана падбіралі спецыяльны — з густым карэнішчам, каб атрымаўся ахоўны “панцыр”. Такім чынам, апоўзні выключаны: густая трава добра ўтрымлівае верхні пласт зямлі, а схіл у 35 градусаў — самы аптымальны, каб пясок не абсоўваўся ўніз.
Вітыя лесвіцы вакол Кургана таксама падтрымліваюць яго форму. Дарэчы, кожная прыступка замацавана асобна. Каб падняцца на вяршыню, трэба наступіць на 241 прыступку.

Царква з “трыма жыццямі”
Гістарычныя дакументы сведчаць, што на будаўніцтва праваслаўнай царквы ў Смалявічах (пачатак ХVI стагоддзя) ахвяраваў сам Кастусь Астрожскі. Царква была драўлянай і звалася Свята-Мікалаеўскай. Да 1745 года яна была праваслаўнай. Але пазней імкненне ўлад Рэчы Паспалітай перападпарадкаваць мясцовае праваслаўнае насельніцтва Папу Рымскаму прывяло да таго, што царква зрабілася ўніяцкім храмам. Зноў праваслаўнай Свята-Мікалаеўская царква стала толькі ў 1839 годзе.

Казачная крыніца
І яшчэ адзін цікавы аб’ект для прыхільнікаў каштоўнасцей. Недалёка ад вёскі Алесіна ёсць унікальная крыніца. Мясцовыя жыхары лічаць яе помнікам прыроды і вераць у яе моцную сілу. Навукоўцы ж пацвердзяць, што вада ў крыніцы сапраўды насычана серабром і фторам.

Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр
Яшчэ адзін смалявіцкі кандыдат на званне цуду краіны знаходзіцца ў вёсцы Вялікія Ляды і быў заснаваны ў 1730 годзе. Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр вядомы тым, што паўстаў па “промыслу Божию”. Так гаворыць паданне. Нябесная царыца злітавалася над цяжкім побытам мясцовага люду, з’явілася селяніну па прозвішчы Кірык і паказала месца ўзвядзення праваслаўнага храма, які неадкладна і быў пабудаваны з дрэва мясцовымі жыхарамі. А напачатку ХVIII стагоддзя жонка мінскага ваяводы Завішы Тэрэса Тышкевіч, якая пакутавала на нейкую цяжкую хваробу і вылечылася дзякуючы цудатворнай іконе Божай Маці, у знак падзякі ахвяравала Ляданскай царкве копію гэтай выявы. Тут жа пайшлі чуткі пра новыя цуды, якія адбываліся перад абразом Багародзіцы. Яны і заахвоцілі сямейства Завішаў пабудаваць замест струхлелай новую царкву і заснаваць пры ёй манастыр.

Музей кіно
Любому кінаману будзе цікава паглядзець на сапраўдную здымачную пляцоўку. Пад Смалявічамі, за 10 кіламетраў ад горада, знаходзіцца філіял кінастудыі “Беларусьфільм”. А хутка тут плануецца адкрыць яшчэ і сапраўдны кінамузей. Але спачатку там пройдзе рэканструкцыя. Пасля гэтага пабываць на экскурсіі змогуць усе ахвотнікі. На спецыяльнай пляцоўцы будуць прадстаўлены дэкарацыі да фільмаў, якія здымаюцца на кінастудыі. З’ява, трэба прызнаць, унікальная для нашай краіны. Чым не цуд?

Старажытныя пабудовы
Вёска Шыпяны з’яўляецца адным з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі цяперашняга Смалявіцкага раёна. Першыя ўзгадванні пра яе сустракаюцца ў юрыдычных актах 1594 года. Вядомасць і развіццё шыпянскія землі атрымалі ў XIX стагоддзі, калі іх уладальнікамі сталі паны Манюшкі. Іх старажытнаму роду належалі многія землі на тэрыторыі цяперашняга Смалявіцкага раёна: вёскі Шыпяны, Студзенка, Туры, Заброддзе, Алесіна, Дуброва, а таксама Раткоўшчына, якая была цалкам знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны і так і не адрадзілася з попелу. У першай палове XIX стагоддзя Раткоўшчына была маёнткам Дамініка Манюшкі — дзядзькі кампазітара Станіслава Манюшкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter