Талент да Кіева давядзе

Украінская сталіца рыхтуецца прыняць фінал дзіцячага “Еўрабачання”. Спадзяемся, кіеўская сцэна будзе шчаслівай для прадстаўніка Беларусі Ільі Волкава, як і для яго земляка Яўгена Літвінковіча.Нядаўна стала вядома: Беларусь на прэстыжным конкурсе ў Кіеве з кампазіцыяй “Спявай са мной” прадставіць 11-гадовы мінчанін Ілья Волкаў. Думаю, тым беларусам, хто жыве за межамі Бацькаўшчыны, ужо сёння варта прыгледзецца да юнага таленту. Бо, магчыма, ваш голас можа вельмі спатрэбіцца земляку на шляху да перамогі. Зрэшты, не будзем забягаць наперад… Лепш раскажу вам яшчэ пра аднаго вельмі таленавітага беларуса Яўгена Літвінковіч, які ўжо заваяваў сэрцы ўкраінскіх гледачоў.
Украінская сталіца рыхтуецца прыняць фінал дзіцячага “Еўрабачання”. Спадзяемся, кіеўская сцэна будзе шчаслівай для прадстаўніка Беларусі Ільі Волкава, як і для яго земляка Яўгена Літвінковіча.

Яўген Літвінковіч ужо стаў медыйнай асобай у КіевеНядаўна стала вядома: Беларусь на прэстыжным конкурсе ў Кіеве з кампазіцыяй “Спявай са мной” прадставіць 11-гадовы мінчанін Ілья Волкаў. Думаю, тым беларусам, хто жыве за межамі Бацькаўшчыны, ужо сёння варта прыгледзецца да юнага таленту. Бо, магчыма, ваш голас можа вельмі спатрэбіцца земляку на шляху да перамогі. Зрэшты, не будзем забягаць наперад… Лепш раскажу вам яшчэ пра аднаго вельмі таленавітага беларуса Яўгена Літвінковіч, які ўжо заваяваў сэрцы ўкраінскіх гледачоў.
Адно назіранне: колькі пішу ўжо пра беларусаў ды ўраджэнцаў маёй Бацькаўшчыны, а не перастаю здзіўляцца — якія ж працавітыя і таленавітыя мае землякі! Прычым якасці тыя праяўляюцца ўсюды, дзе б нашы ні жылі. Вось і Яўген Літвінковіч — таму прыклад. Яго імклівы ўзлёт на ўкраінскай эстрадзе падобны на дзіўную казку. На кастынгу шоў “Україна мае талент” летась 31 сакавіка ён выканаў хіт украінскай спявачкі Алёшы “Sweet people”, з якім яна прадстаўляла Ўкраіну на “Еўрабачанні-2010”. Ды так заспяваў, што гледачы і члены журы апладзіравалі стоячы! Прайшоў усе этапы шоў, апынуўся ў фінале. І там па выніках галасавання гледачоў наш Жэня заняў 3-е месца, атрымаў запрашэнне паспрабаваць сілы ў самым маштабным вакальным шоў Украіны “Х-Фактар”.
Нехта скажа: пашанцавала. Але год назад у эфір тэлеканала СТБ выйшла перадача пра кіеўскі тэлекастынг таго шоў: Літвінковіч за песню “Слова” бярэ чатыры галасы членаў журы, праходзіць у трэці сезон. Беларус удзельнічаў ва ўсіх дзесяці эфірах “Х-Фактару”. І зноў публіка аддае яму свае галасы, ён заняў другое месца.
Яўген Літвінковіч нарадзіўся ў Жодзіне: горад вядомы заводам па выпуску велікагрузных БелАЗаў. А яшчэ ёсць там пры гарадскім Доме культуры ўзорная студыя эстраднай песні “Серебряная трель”, якой кіруе таленавіты педагог Нэлі Амбарцумян. Шмат у чым дзякуючы ёй Яўген і пачаў спяваць. Дарэчы, педагога па вакале Яўген запрашаў і на свой майскі сольны канцэрт у Кіеў. І яна прыязджала, каб падтрымаць вучня. На канцэрце прэзентаваўся і першы альбом земляка “Знакі Задыяку”, у якім ёсць і чатыры яго аўтарскія песні.
Творчы шлях Яўген Літвінковіч пачынаў у Беларусі: ён удзельнічаў у адборы ў салісты Прэзідэнцкага аркестра ў 2009-м, у адборачным туры конкурсу маладых выканаўцаў “Новая хваля-2011”. Спяваў у дуэце з Алёнай Ланской на “Музычных вечарах у Мірскім замку”. У Беларусі і цяпер жывуць яго родныя і блізкія. У планах спевака — паўдзельнічаць у “Еўрабачанні”, здзейсніць канцэртны тур па Украіне, ствараць кліпы.
Яўген хоча знаёміць украінцаў з беларускай песняй і мовай, уключыць у рэпертуар песні пра Беларусь. Гледачы любяць яго за непаўторны стыль: арыгінальнае прачытванне, свежыя інтэрпрэтацыі, россып эмоцый… А тая шчырасць, з якой ён спявае пра каханне, пра радасць і тугу, схіляе мяне да думкі: шэрагі прыхільнікаў творчасці Яўгена будуць толькі пашырацца.

Мікола Караблёў, г. Кіеў

На здымку:
Яўген Літвінковіч ужо стаў медыйнай асобай у Кіеве
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter