Такога не забыць.

“Магчыма, мой аповед дапаможа знайсці родных урача КУЛЬБІЦКАГА, якога расстралялі фашысты. У час вайны сям’я Кульбіцкіх пасялілася ў будынку леспрамгаса на вуліцы Чэрвеньскай у мястэчку Беразіно.

“Магчыма, мой аповед дапаможа знайсці родных урача КУЛЬБІЦКАГА, якога расстралялі фашысты. У час вайны сям’я Кульбіцкіх пасялілася ў будынку леспрамгаса на вуліцы Чэрвеньскай у мястэчку Беразіно.

Праз два дамы на гэтай вуліцы жылі Фелікс Сцяпанавіч і Эмілія Іосіфаўна Бабіцкія і іх дзве дачкі: я і мая старэйшая сястра Людміла. Калі пачалася вайна, наш бацька адразу звярнуўся ў райваенкамат, але на фронт яго не накіравалі, сказалі адгружаць за раку Бярэзіну збожжа. Ён быў бухгалтарам у збожжанарыхтоўчай канторы і добра ведаў гэту справу. Кульбіцкі працаваў урачом у мясцовай бальніцы, якая знаходзілася побач з нарыхтоўчай канторай. У 1943 годзе, у адзін з вечароў, у наш дом уварваліся фашысты і паліцэйскія, прывялі з сабой урача Кульбіцкага і забралі нашага бацьку. Два месяцы іх дапытвалі, а потым вывезлі ў лес і расстралялі. Разам з імі загінулі тады яшчэ трыццаць чалавек. Жонку Кульбіцкага фашысты адправілі ў Германію, а маці нашай сказалі: “Ты хутка і тут загінеш”. Яе цкавалі сабакамі. Сляды ад іх укусаў былі па ўсім целе. Маці ледзь трымалася на нагах. Жонка Кульбіцкага пасля вайны вярнулася з Германіі, але хутка паехала ад нас і забрала дзяцей. Звалі іх Віця і Люда, ім было па 8—10 гадочкаў. Напэўна, яны так і не даведаліся, дзе пахаваны іх бацька. Віктар і Людміла павінны памятаць, што пасля арышту маці іх забрала да сябе жанчына з вуліцы Жорнаўскай. Насупраць яе дома быў масток, пад ім — ручай. У жанчыны былі рыжыя валасы, яна была высокага росту, але, магчыма, гэта мне тады здавалася. Я знайшла месца, дзе загінулі нашы бацькі. Яно ў лесе. Па дарозе з Мінска, недалёка ад горада Беразіно, на абочыне вялікі камень, да якога прымацавана дошчачка з надпісам: “У гэтым лесе пахавана больш за 200 чалавек, якіх замучылі і расстралялі фашысцкія акупанты з ліпеня 1941 па ліпень 1944 года. Вечная памяць”. Леаніда Феліксаўна Саломка, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter