Такая мілагучная назва: Капыль

Улетку шмат турыстаў прыязджае на Бацькаўшчыну з замежжа. Некаторыя наведваюць і Мінскую вобласць. Пра назву аднаго з яе райцэнтраў і пагаворым.Як утварылася назва Капыль? Тое паспрабуем высветліць, згадаўшы шэраг аднакарэнных беларускіх словаў. Паселішча, дарэчы, старажытнае: упершыню згадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе ў 1274 годзе. Версій наконт паходжання яго назвы шмат. Можа, адказ варта шукаць у высокай паэзіі? Напрыклад, у адным з вершаў Янкі Сіпакова чытаем: “Кап… кап… кап…/ Капяжу застылыя гукі/ У марознай аціхнуць цішы…” А што, калі і сама назва Капыль узнікала ў такі веснавы час?! Цікава, што словам “кап” нашы продкі называлі і нараст, наплыў на ствале дрэва, а лясоў на Капыльшчыне заўсёды было шмат.
Улетку шмат турыстаў прыязджае на Бацькаўшчыну з замежжа. Некаторыя наведваюць і Мінскую вобласць. Пра назву аднаго з яе райцэнтраў і пагаворым.
Як утварылася назва Капыль? Тое паспрабуем высветліць, згадаўшы шэраг аднакарэнных беларускіх словаў. Паселішча, дарэчы, старажытнае: упершыню згадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе ў 1274 годзе. Версій наконт паходжання яго назвы шмат.
Можа, адказ варта шукаць у высокай паэзіі? Напрыклад, у адным з вершаў Янкі Сіпакова чытаем: “Кап… кап… кап…/ Капяжу застылыя гукі/ У марознай аціхнуць цішы…” А што, калі і сама назва Капыль узнікала ў такі веснавы час?! Цікава, што словам “кап” нашы продкі называлі і нараст, наплыў на ствале дрэва, а лясоў на Капыльшчыне заўсёды было шмат. Капыльскія гаспадыні, сцвярджаюць этнографы, яшчэ на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў пачалі свае ложкі ўпрыгожваць капай — узорыстым пікейным пакрывалам.
А добрыя гаспадары — гэта тыя, у каго на сенажацях шмат коп сена. Прычым капа ў найбольш дбайных мае верх у выглядзе правільнага конуса, каб не зацякала пад час дажджу.
Цікава, што капой у народзе спрадвек называлася і адзінка лічэння — шэсцьдзясят штук чаго-небудзь. І, нарэшце, капа — гэта ў часы феадалізму сход сялян, які разглядаў судовыя справы і зямельныя спрэчкі. То, можа, ад месца тых сходаў і ўзнікла назва?
А ці чулі слова “капыл”? Так называюць спецыяльную калодку з дрэва ў форме ступні, на якім шавец традыцыйна рабіў абутак. Шмат розных майстроў заўсёды было на Капыльшчыне. Ужо ў ХVІІ стаго-ддзі Капыль быў шырока вядомы ў акрузе і нават за мяжой сваімі рамёствамі, там налічвалася шэсць цэхаў: шавецкі, кравецкі, шапачны, ткацкі, ганчарны, мясніцкі. А побыт, як вядома, часта і пераходзіў у назвы ўсяго таго, што было навокал нашых продкаў. Бясспрэчна, блізкія капылянам і фразеалагізмы з адметным слоўцам. Успомнім хаця б такія: гнуць на свой капыл; і з капылоў далоў; на чый капыл; усе (усё) на адзін капыл…

Канстанцін Карнялюк, г. Віцебск
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter