Сёння Купала, заўтра Іван…

Гэтае дзівоснае свята з глыбокімі каранямі і ў нашы дні лічыцца святам маладосці і каханняТрэці год запар на беразе Дняпра каля моста, што яднае Магілёўскую і Віцебскую вобласці, на працягу двух дзён (з 6 па 7 ліпеня) праходзіць свята “Купалле: Александрыя збірае сяброў”. Там працуюць выставы рамеснікаў, тэматычныя падворкі, гандлёвыя рады, выстава-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў. А ў грандыёзным начным спектаклі ўдзельнічаюць каля 400 выступоўцаў. На сёлетняе свята прыехала шмат зорак беларускай, расійскай і ўкраінскай эстрады, лепшыя самадзейныя калектывы. Арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз і для моладзі — начную дыскатэку. Сёлета запланавана і вялікая дзелавая праграма: пасяджэнне Асацыяцыі гандлёва-прамысловых палат краін Прыдняпроўя, сустрэчы прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі, Расіі і Украіны. Літаратурныя навінкі прапаноўвае вялікая кніжная выстава. Увогуле ж Купалле, авеянае легендамі, напоўненае абрадавымі песнямі, — гэта свята летняга сонцавароту, росквіту жыватворных сіл прыроды.
Традыцыйна на Купалле дзяўчаты збіраюць лекавыя кветкі і плятуць вянкіГэтае дзівоснае свята з глыбокімі каранямі і ў нашы дні лічыцца святам маладосці і кахання
Трэці год запар на беразе Дняпра каля моста, што яднае Магілёўскую і Віцебскую вобласці, на працягу двух дзён (з 6 па 7 ліпеня) праходзіць свята “Купалле: Александрыя збірае сяброў”. Там працуюць выставы рамеснікаў, тэматычныя падворкі, гандлёвыя рады, выстава-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў.
А ў грандыёзным начным спектаклі ўдзельнічаюць каля 400 выступоўцаў. На сёлетняе свята прыехала шмат зорак беларускай, расійскай і ўкраінскай эстрады, лепшыя самадзейныя калектывы. Арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз і для моладзі — начную дыскатэку.
Сёлета запланавана і вялікая дзелавая праграма: пасяджэнне Асацыяцыі гандлёва-прамысловых палат краін Прыдняпроўя, сустрэчы прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі, Расіі і Украіны. Літаратурныя навінкі прапаноўвае вялікая кніжная выстава.
Увогуле ж Купалле, авеянае легендамі, напоўненае абрадавымі песнямі, — гэта свята летняга сонцавароту, росквіту жыватворных сіл прыроды.
Паводле народных уяўленняў , апоўначы на свята зацвітае кветка папараці. І той, хто яе знойдзе, кажуць, набудзе незвычайныя якасці — зможа разумець мову жывёл і раслін, убачыць схаваныя ў зямлі скарбы, здабудзе шчасце сабе і свайму народу. Падставай жа для легенды паслужыла свячэнне спораў каралеўскага папаратніка. Гэтая расліна расце і сёння ў Белавежскай пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
На жаль, “жывое” Купалле мала дзе захавалася. У асноўным толькі самыя характэрныя для яго рысы — збор кветак на лекі і для дзявочых вянкоў, варажба на вадзе, паленне вогнішча, карагоды і скокі праз яго дзеля ачышчэння агнём. У адных рэгіёнах спальваюць барану або кола, ляльку Купалы на купальскім вогнішчы або патапляюць яе ў вадзе. У іншых — абыходзяць палі з мазніцай (прамасленым мазутам вядром); спускаюць з гор палаючыя колы; кідаюць галавешкі ў поле ці агарод — для добрага ўраджаю. Дзесьці яшчэ купаюцца раніцай у расе, рацэ або возеры; сустракаюць сонца — ці зайграе яно на шчасце і добры ўраджай?
Асноўным жа багаццем і бясцэннай спадчынай продкаў лічацца Купальскія песні. Сучасныя аматары фальклору па драбніцах збіраюць і захоўваюць іх, зберагаюць Купалле для наступных пакаленняў як свята нацыянальнага адраджэння беларусаў, свята маладосці і кахання.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter