Сярэдзіна посту

СЕРАДАХРЭСЦЕ. Чацвёрты тыдзень Вялікага посту, які пачаўся ў панядзелак, прысвечаны Крыжу Хрыстову, таму і носіць назву Крыжапаклоннага тыдня. Гэты тыдзень — сярэдзіна Вялікага посту ці Серадахрэсце.

У час Хрышчатага (Храстова, Кроснага) тыдня пачыналі “засеўкі”. Апрануўшы ўсё чыстае, бралі грамнічную свечку, “хрэсцы” (печыва ў выглядзе крыжа), асвечаныя галінкі вярбы і велікоднае яйка, якія захоўваліся ў хаце з мінулага года, гаспадар тройчы абыходзіў каня з плугам, рабіў “падарункі” зямлі — печыва, яйка і г.д., ставіў свечку, галінку вярбы і пачынаў араць.
* Сеялі на гэтым жа тыдні ў суботу ці нядзелю, але толькі калі ў гэты час была поўня, каб і зерне было поўным.
* На чацвёртым тыдні посту забаранялася абносіць плотам агарод, інакш летам будзе суха. Сяляне вельмі пільна сачылі за гэтым, і калі хтосьці парушаў гэту забарону, то яны маглі зруйнаваць яго работу.
* Увогуле лічылася, што ставіць плот да заканчэння пасяўных работ нельга.
Серада на чацвёртым тыдні Вялікага посту мела шмат назваў — Серадапосце, Серадапосніца, Кросная серада, Хрэсцы, таму што “знаходзілася” пасярэдзіне посту і “ломіць яго надвая”, таму была яшчэ адна назва — Прапалоўны дзень.
* У гэты дзень ва ўсіх хатах па колькасці членаў сям’і выпякалі спецыяльнае печыва ў выглядзе крыжа. У кожнае з іх гаспадыня ўкладвала сімва-лічныя знакі (пяро — каб куры несліся, зерне — каб хлеб радзіў і г.д.). Каму трапляў “крыж” з якім-небудзь з гэтых сімвалічных атрыбутаў, лі-чыўся шчаслівым.
* У некаторых месцах крыжы выпякалі на булках хлеба, потым іх выразалі, клалі за іконамі як моцны і надзейны абярэг. Адзін з такіх “крыжоў” абавязкова клалі ў сявеньку ў час сяўбы.
*l Дзе-нідзе “крыжы” выкарыстоўвалі для варажбы. Дзеля гэтага ў іх запякалі вугельчыкі, зерне, манеткі, пярсцёнкі і г.д. Вугельчыкі прадказвалі тугу і смутак, зерне — дабрабыт, манета — багацце, пярсцёнак — хуткае замужжа.
Калі на Серадапосце дождж або снег падае, то будзе лета мокрае, а як пагода — то і лета будзе пагоднае.
Кажуць, што ў дзень Серадапосніцы “шчупак хвастом лёд разбівае”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter