Тыдзень таму на кiнастудыi «Беларусьфiльм» стартавалi здымкi новага фiльма «Алiўе». Як паведамляе belarusfilm.by, карцiна з’яўляецца сумесным праектам Беларусi i Расii. Пастаноўкай займаюцца вядомы беларускi рэжысёр Iгар Чацвярыкоў («Дзяржаўная мяжа», «Тры талеры», «Правiлы геймера» i iншыя) i малады расiйскi рэжысёр Андрэй Нiкiфараў.
У цэнтры карцiны — некалi дружная сям’я. Родныя збiраюцца за сямейным сталом напярэдаднi Новага года. Але замест вiншаванняў выказваюць узаемныя крыўды. «Алiўе» з гумарам раскажа аб важнасцi сям’i, аб тым, што часам трэба проста знайсцi патрэбныя словы i своечасова пачуць сваiх блiзкiх.
Галоўныя ролi ў кiнастужцы выконваюць расiйскiя акцёры Сяргей Шакураў, Iрына Пегава i Станiслаў Дужнiкаў. Здымаюцца ў фiльме i выпускнiкi Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Яны iграюць маладое пакаленне сям’i.
mila@sb.by
Новый белорусско-российский фильм расскажет новогоднюю историю с философским смыслом
Сям’я на першым месцы
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.