Сябры маладосці. Хто шукае: Вера Вікенцьеўна Бубен, Сталбцоўскі раён.

Каго шукае: Аляксея Барысевіча.
“Прашу вас адшукаць майго сябра юнацтва, з якім мы пазнаёміліся ў 1954 годзе, — просіць Вера Вікенцьеўна. — Аляксей Барысевіч (імя па бацьку не ведаю) — з Чэрвеньскага раёна. Пасля арміі працаваў краўцом на Юбілейнай вуліцы, а я жыла на плошчы Свабоды ў інтэрнаце. Хачу даведацца, ці жывы Аляксей”.
Хто шукае: Валянціна Аляксандраўна Ільіна, Магілёў.
Каго шукае: Генадзя Коўнера.
“Дапамажыце, калі ласка, у пошуку сябра юнацтва Генадзя Коўнера, прыкладна 1939—1940 г.н., — піша Валянціна Ільіна. — Ён жыў у Новасібірску, прыязджаў на практыку на станцыю Аяш. Здаецца, яго работа была звязана з электрычнасцю. Так здарылася, што я вельмі пакрыўдзіла Гену. Прайшло шмат гадоў, я ўжо на пенсіі, добра склаўся мой лёс. Але не магу забыць таго чалавека, Генадзя Коўнера. Як склаўся яго лёс? Хачу сустрэцца і папрасіць прабачэння. Высылаю фотаздымак, на якім мы разам з сястрой і паміж намі Гена”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter