Сябра маладосці.

Хто шукае: Раіса Пятроўна Маскальчук-Кісялёва, Гродна.Каго шукае: Аляксандра Паўлавіча Плешака.

Хто шукае: Раіса Пятроўна Маскальчук-Кісялёва, Гродна.
Каго шукае: Аляксандра Паўлавіча Плешака.

“Дапамажыце, калі ласка, знайсці сябра маладосці Аляксандра Паўлавіча Плешака, — піша Раіса Пятроўна. — У 1957—1958 гадах я працавала ў Свірскім вучылішчы механізацыі, і там пазнаёмілася з Аляксандрам. Мы сябравалі, але па волі лёсу рассталіся. Хачу даведацца пра яго, папрасіць прабачэння”.

Хто шукае: Тамара Сыцэвіч, Пінскі раён.
Каго шукае: студэнцкіх сяброў.
Тамара Сыцэвіч з вёскі Новы Двор Пінскага раёна не можа забыць пра сваіх студэнцкіх сяброў і вырашыла іх адшукаць. Яна ў 1991 годзе паступіла ў вучылішча № 161, што знаходзілася ў вёсцы Жабчыцы. Там пазнаёмілася з дзяўчатамі з розных населеных пунктаў Брэсцкай вобласці. Тамара хацела б знайсці Святлану Анатольеўну Лагодзіч з вёскі Радаўня Іванаўскага раёна; Надзею Сцяпанаўну Русілу з Пінскага раёна; Наталлю Наварыч з пасёлка Мікашэвічы Лунінецкага раёна. А таксама Марыну Смольскую, Наталлю Пачук, Святлану Некрашэвіч, Іну Палюховіч з Пінска.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter