Свята на колах

Першы беларускі веласіпедны фестываль адбудзецца ў Брэсце

Першы беларускі велафестываль адбудзецца ў Брэсце.

Роўна 995 удзельнікаў прыедуць на свята: менавіта столькі гадоў спаўняецца сёлета гораду. Пачнецца фестываль каля параднага выезду з Брэсцкай крэпасці, а затым веласіпедысты пераадолеюць 18-кіламетровую трасу.

— Ідэю пазычылі ў жыхароў горада Любартаў, дзе такі фестываль праходзіць ужо некалькі гадоў, — расказаў адзін з генеральных партнёраў праекта Міхаіл Кузьмянчук. — Але гэта не значыць, што брэсцкае вела-свята — копія польскага. Наш «Веласіці» будзе мець свой каларыт. Напрыклад, у базавым лагеры мы размесцім фотавыставы картак Брэста розных эпох. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter