Митрополит Вениамин на праздник Введения во храм Пресвятой Богородицы возглавит литургию в храме Софии Слуцкой

Свята асаблівай глыбіні

Трансляцыю Боскай літургіі ў дзень свята Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы прапануе вернікам тэлеканал «Беларусь 3»

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, літургіі адбудуцца 4 снежня ў праваслаўных цэрквах па ўсёй краіне, а ў сталічным храме Святой Сафіі Слуцкай яе ўзначаліць Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін. Малітоўна далучыцца да аднаго з найважнейшых свят змогуць гледачы «Беларусь 3» падчас прамой трансляцыі службы з 10:00 па 12:00.


Увядзенне ў храм Багародзіцы — адно з дванадзясятых свят у праваслаўнай канфесіі. Прысвечана паданню аб тым, як у трохгадовым узросце Дзеву Марыю прывялі ў Іерусалімскі храм бацькі Іаакім і Ганна ў выкананне зароку прысвяціць сваё дзіця Богу. Там Найсвяцейшая Багародзіца жыла некалькі год да заручын з праведным Іосіфам.

Глыбінны сэнс свята заключаецца ў тым, што падаецца прыклад, як трэба падтрымліваць душу ў малітве, ствараць радасныя адносіны ў сям’і паміж мужам і жонкай, а таксама як выхоўваць дзяцей.

Больш падрабязна пра гісторыю свята і традыцыі, звязаныя з ім, можна даведацца 3 снежня ў 9:50 у праграме «Размовы пра духоўнае».


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter