В Минске выставлены частицы мощей преподобномучениц великой княгини Елисаветы и инокини Варвары

Свяшчэнны каўчэг

У беларускай сталіцы выстаўлены часціцы мошчаў прападобнамучаніц вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары. Святыня дастаўлена ў Мінск са Знаменскага Сінадальнага сабора Нью-Ёрка. У сераду і чацвер каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары знаходзіўся ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Учора вечарам яго перанеслі ў Свята-Елісавецінскі манастыр, храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная». Памаліцца перад святыняй тут можна будзе да 6 чэрвеня.

obitel.minsk


Вялікая княгіня Елісавета Фёдараўна, паведамляе church.by, была ўнучкай каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі і жонкай вялікага князя Сяргея Аляксандравіча Раманава. У 1905 годзе яе муж загінуў ад бомбы тэрарыста. Пасля гэтай трагічнай ­па­дзеі вялікая княгіня ­прысвяціла сябе служэнню Богу і людзям. У 1909 годзе яна заснавала ў Маскве Марфа-Марыінскую абіцель міласэрнасці. У ноч на 18 ліпеня 1918 года бальшавікі скінулі вялікую княгіню разам з інакіняй Марфа-Марыінскай абіцелі міласэрнасці, прадстаўнікамі роду Раманавых і блізкімі да іх людзьмі ў шахту пад Алапаеўскам. Ахвяры былі скінуты жывымі. Вядома, што некаторыя з іх яшчэ жылі пасля падзення і паміралі ад голаду і ран. Навакольныя жыхары расказвалі, што некалькі дзён пасля здзейсненага злачынства з шахты даляталі спевы малітваў.

Астанкі мучаніц Елісаветы і Вар­вары ў 1921 годзе былі пры­ве­зены ў Іерусалім і з таго ­часу захоўваюцца ў храме роўнаапо­стальнай Марыі Магдаліны. У ЗША каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары быў перанесены ў 1981 годзе, калі святыя былі кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой за мяжой. У 1992 годзе яны кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой. Урачы, супрацоўнікі сацыяльных службаў і дабрачынцы лічаць святую Елісавету сваёй нябеснай заступніцай.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter