Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларуская суполка ў сталіцы Узбекістана будуе новыя планы дзейнасці на чале з новым кіраўніком

“Світанак” з Ташкента

На пачатку верасня ў рэдакцыі газеты атрыманы ліст ад Святланы Дудзюк, старшыні Беларускага культурнага цэнтра “Світанак” з Ташкента. Яна паведамляе, што ў суполку з Бацькаўшчыны даходзіць па пошце газета “Голас Радзімы”. Інфармуе: цяпер ва Узбекістане ранейшы Рэспубліканскі інтэрнацыянальны культурны цэнтр, у склад якога ўваходзіць і БКЦ “Світанак”, з мая 2017 года пераўтвораны ў Камітэт па міжнацыянальных адносінах і сяброўскіх сувязях з замежнымі краінамі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Узбекістан. Выдзелены Камітэту й новы будынак, у якім цяпер маюць памяшканні ўсе нацыянальныя культурныя цэнтры Ташкента. Святланы Дудзюк папрасіла нас дасылаць газету на новы адрас: 100100 г. Ташкент, улица Бабура, дом 45, комн. 318. І мы ўжо зрабілі неабходнае ўдакладненне ў сваім рассылачным спісе.

Адначасова Святлана Мікалаеўна паведаміла, што яна цяпер абрана замест Ліліі Станіславаўны Белазёравай на пасаду старшыні Беларускага культурнага цэнтра “Світанак”.

“Карыстаючыся выпадкам, хачу ад імя сяброў нашай беларускай суполкі, ад сябе асабіста падзякаваць усяму калектыву рэдакцыі за тое, што дзякуючы вашай працы мы і ўдалечыні ад роднай зямлі заўсёды адчуваем сябе далучанымі да жыцця Бацькаўшчыны”, — піша далей Святлана Дудзюк. Яна ўваходзіць у склад Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС Беларусі, пасля сустрэч у Мінску з цікавасцю чытае пра грамадска карысныя справы калег. Святлана спадзяецца на больш цеснае супрацоўніцтва з рэдакцыяй. Мы — толькі за! Пішыце на электронны адрас рэдакцыі.

Голас Радзімы № 39 (3543), чацвер, 12 кастрычніка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter