«Свет віншуе Беларусь»

Феерычная дзея развернецца каля стэлы «Мінск — горад-герой»

3 ліпеня феерычная дзея развернецца каля стэлы «Мінск горад-герой»

Вялікі гала-канцэрт «Свет віншуе Беларусь» адбудзецца каля стэлы “Мінск — горад-герой” 3 ліпеня у Дзень незалежнасці. Гэта маштабная дзея збярэ лепшых артыстаў краіны і замежжа, каб павіншаваць усіх беларусаў са святам. Гледачы ўбачаць таксама відэавіншаванні ад вядомых персон Беларусі і Расіі — артыстаў, палітыкаў, спартсменаў... Трансляцыю мерапрыемства пакажа тэлеканал АНТ.

Як расказала “Р” прэс-сакратар АНТ Таццяна Курбат, гала-канцэрт складаецца з чатырох тэматычных блокаў: “Вызваленне”, “2014 — цэнтр спартыўнага руху”, “Беларусь шматнацыянальная”, “Беларусь маладая”. Весці канцэрт будуць чатыры пары вядучых: Вольга Багатырэвіч і Георгій Калдун, Кацярына Валовік і Аляксандр Аверкаў, Лейла Ісмаілава і Іван Вабішчэвіч, Люцыя Лушчык і Яўген Булка.

Яркая дзея пачнецца ў 21.00, а ў 23.00 па традыцыі ўсе прысутныя на свяце пад яркі акампанемент феерверкаў спяюць разам Гімн Беларусі. Працягам гала-канцэрта стане дыскатэка да двух гадзін ночы. Гледачоў чакае сустрэча з замежнымі гасцямі — Русланай, групай “Здоб шы здуб”, Рыкарда Фольі, а таксама лазернае шоу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter