Сведка веры

У Пінску думаюць пра музей першага беларускага кардынала

У Пінску абмяркоўваюць стварэнне музея памяці першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтэка.

Іерархі каталіцкага касцёла Беларусі ўжо неаднаразова паведамлялі, што ў наступным годзе пройдуць урачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння, а мясцовыя парафіяне сумесна з прадстаўнікамі грамадскасці і навуковымі супрацоўнікамі Музея Беларускага Палесся распрацавалі канцэпцыю экспазіцыі, дзе былі б адлюстраваны ўсе этапы дзейнасці кардынала, звязаныя з Пінскам. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter