Сузор’е лепшых мелодый

Свята музыкі «Заслаўе-2014» пройдзе ў горадзе 24 студзеня

Свята музыкі «Заслаўе-2014» пройдзе ў старажытным горадзе 24 студзеня.

Сёлета Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга падрыхтаваў канцэрт, прысвечаны Яўгену Цікоцкаму, 100-годдзе якога адзначалася ў 2013 годзе, а таксама праграму з сучасных песень. Фестываль дазволіць гледачам не толькі атрымаць асалоду ад цудоўнай музыкі, але і стаць сведкамі творчых спаборніцтваў у час абласнога конкурсу юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў. А майстар-клас ім дадуць прафесары Уладзімір Скараходаў, Мікалай Волкаў і Вольга Дадзіёмава.

Вызначаецца фэст і тым, што ён традыцыйна аб’ядноўвае не толькі музыку класічнага, але і эстрадна-джазавага кірунку — сучасныя любімыя мелодыі ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі і яго салістаў завершаць свята яскравым і гучным акордам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter