Сустрэча з Радзимай

Ян Скрыган (гiтара) i Каця Пракопчык (мандалiна) -- лаўрэаты мiнулагодняга конкурсу камерных ансамбляў у Берлiне. У сакавiку гэты сямейны дуэт даў канцэрт у Малой зале сталiчнай фiлармонii. Такое здараецца рэдка бо музыканты вучацца ў Германii...
Людзi, якiя прыйшлi на канцэрт, добра ведалi, што пачуюць элiтных музыкаў.
У першым аддзяленнi Ян выступiў з сольнай праграмай. У другiм далучылася жонка. Выконвалi Дамiнiка Скарлацi, канцэрт Калячы, сучаснага японскага кампазiтара Кувахару. Сярэднявечную музыку Марыа Кастэла гралi на старадаўняй вiоле i мандалiне. Такога складу iнструментаў я нiколi яшчэ не бачыў у беларускiх канцэртных залах.
Чаму ж дуэт вучыцца не на Бацькаўшчыне, а за мяжой?
-- Раней Каця выступала з домрай, -- расказвае Ян Скрыган. -- Ажанiўшыся, мы пачалi граць дуэтам. Любiмы рэпертуар -- музыка эпохi Рэнесансу. Для домры не напiсана арыгiнальных твораў такога кшталту. Пырйшлося перайсцi на мандалiну. Гэты iнструмент падобны на домру, адрознiваецца толькi колькасцю струн.
Яшчэ да таго, як стварыўся дуэт, Ян Скрыган ужо быў досыць вядомым у Еўропе маладым гiтарыстам, лаўрэатам прэстыжнага конкурсу ў Тыхiм (Польшчы). Тое музычнае спаборнiцтва судзiлi найвядомейшыя мэтры гiтары: Костэс Качолiс, Марцiн Дыля, Карла Маркеонэ. Таму перамагчы на тым конкурсе ў 1999 годзе азначала хоць на колькi прыступак наблiзiцца да элiты. Пра жонку загаварылi пазней, у 2001 годзе.
Каця паехала на сур`ёзны мiжнародны конкурс у Балонню (Iталiя) з праграмай на мандалiне... i нечакана перамагла. Гэта была сенсацыя: беларуска перайграла iтальянцаў i французаў.
-- Трэба было ўдасканальваць майстэрства, аднак адзiны еўрапейскi прафесар па класе мандалiны выкладаў у Вуперталi, што недалёка ад Каёльна. Туды мы i накiравалiся, -- растлумачыла Каця прычыну пераезду ў Германiю.
-- Павялося так, што беларусы альбо недаацэньваюць свае дасягненнi, альбо значна пераацэньваюць iх. А ўсё ж цiкава, як успрымаюць нашу музыку ў Еўропе.
-- Часам надзвычай добра. Колькi гадоў таму Ян запiсаў дыск у Галандыi. Усе кампазiцыi на ёй складзены беларускiмi аўтарамi. Ёсць творы Валерыя Жывалеўскага, Аляксандры Гарэлавай. Галандцаў узрушылi кампазiцыi, iначай хто б прапаноўваў iх запiсваць? -- аргументавала Каця вартасць беларускай класiчнай музыкi.
На конкурсе камерных ансамбляў у Берлiне дуэту прысудзiлi трэцяе месца (першае не далi нiкому, другое атрымала трыо з Iзраiля). Пасля гэтага музыкам i прапанавалi запiсаць дыск, запраслi выступiць з канцэртам у Калрсруэ. Напэўна ж будуць i новыя прапановы.
У гэтым годзе Ян i Каця будуць рыхтавацца да сольных выступленняў. А наогул вучоба скончыцца праз два гады.
-- I што, застанецеся ў Еўропе назаўжды? -- пытаюся я.
-- Не, мы не бачым сэнсу заставацца ў Германii. Ехалi ж для таго, каб набрацца вопыту, а потым выкарыстаць яго на Беларусi, -- запэўнiў Ян, асцярожна зiрнуўшы на партрэт свайго дзядулi Янкi Скрыгана, вядомага беларускага фiлолага, пiсьменнiка, якi сурова "сачыў" за нашай размовай.
Адказ Яна задаволiў мяне. Беларусь можа займець музыкаў сусветнага ўзроўню. Прынамсi, наш дуэт дае падставы для такiх думак. I час ёсць: Яну i Кацi толькi па 25.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter