На радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага абноўлена музейная экспазіцыя

Сустрэча ў Цімкавічах

На радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага абноўлена музейная экспазіцыя

Яго называлі “беларускім Дастаеўскім” яшчэ на пачатку шляху ў літаратуру. Мікалай Раманоўскі, які нарадзіўся  24 чэрвеня 1900 года, узяў псеўданім: Кузьма Чорны. Ён аўтар першых беларускіх раманаў “Сястра”, “Зямля”, “Бацькаўшчына”, “Трэцяе пакаленне”, “Пошукі будучыні”, “Млечны Шлях”, аповесцяў. Ва ўсіх творах — адметны стыль, яркія характары беларусаў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры напрыканцы года ладзіў чарговае “Літаратурнае падарожжа” — пісьменнікі сустракаліся з вучнямі Цімкавіцкай школы. У аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна адкрылася абноўленая экспазіцыя ў музеі класіка. Нагадаем, першая экспазіцыя Музея Кузьмы Чорнага адкрылася ў чэрвені 1964-га. Была яшчэ і такая нагода ўшанаваць памяць пісьменніка: 22 лістапада 1944 года Кузьмы Чорнага не стала.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter