«Суперклей» для сям’і

Адраджэннем моцных і здаровых сямейных адносін займаюцца энтузіясты з Оршы. У прыватнасці, грамадскі цэнтр прававой дапамогі сям’і “Давер” і аддзел здароўя гарадскога цэнт-ра гігіены і эпідэміялогіі. Мясцовыя ўрачы, псіхолагі, юрысты, супрацоўнікі ЗАГСа ў жывой форме вывучаюць з маладажонамі мадэлі канфліктных сітуацый з пошукам аптымальнага іх вырашэння. Час паразважаць, ці дапамогуць такія трэнінгі стварыць “суперклей” для ўмацавання сучаснай сям’і.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter