Сучасны погляд на даўнія скарбы

За чатыры дні аўтападарожнікі пераадолелі больш за паўтары тысячы кіламетраў па Палессі. Што цікавага яны паспелі там пабачыць?Фотамайстар Віталь Раковіч у захапленні ад вандроўкі, у якой пабываў. Фармат дзеі адметны: маршрут для 16-ці энтузіястаў-мінчан, што вандравалі на чатырох аўто, распрацаваў спецыяліст па экатурызме Сяргей Сідарук. Чым кіраваліся? Вандравалі па месцах, звязаных з Бонай Сфорцай, жонкай-італьянкай польскага караля Жыгімонта I з 1518 года. Былі арганізаваны сустрэчы па маршруце — аўтакараван на чале з Віктарам Лявонавым усюды чакалі. Ну і добрых фатомайстроў, Дзмітрыя Невяроўскага і Віталя Раковіча, запрасілі: каб было, як гаворыцца, прыгожа ўспамінаць прыгоды.Як прыемны сюрпрыз успрынялі вандроўнікі “змену сродкаў”: арганізатары далі ім магчымасць прайсці з дзесяць кіламетраў па рацэ Случ, левым прытоку Прыпяці, на байдарках. Гэта, дарэчы, папулярны водны маршрут Беларусі. Былі невялічкі дождж, узрушаюча прыгожая рака, амаль ручныя бабры, магутныя пойменныя дубровы… А галоўнае — вандроўнікі зразумелі: і ў водным турызме ёсць свае асалоды. Наперадзе ж быў легендарны Тураў, з аглядам мясцовых славутасцяў, прыгожыя надпрыпяцкія пейзажы з вялікімі курганамі, начлег у Жыткавічах, знаёмствы з гасціннымі палешукамі ды іх адметнай гаворкай.
Палескі пейзаж у вечаровых промняхЗа чатыры дні аўтападарожнікі пераадолелі больш за паўтары тысячы кіламетраў па Палессі. Што цікавага яны паспелі там пабачыць?
Фотамайстар Віталь Раковіч у захапленні ад вандроўкі, у якой пабываў. Фармат дзеі адметны: маршрут для 16-ці энтузіястаў-мінчан, што вандравалі на чатырох аўто, распрацаваў спецыяліст па экатурызме Сяргей Сідарук. Чым кіраваліся? Вандравалі па месцах, звязаных з Бонай Сфорцай, жонкай-італьянкай польскага караля Жыгімонта I з 1518 года. Былі арганізаваны сустрэчы па маршруце — аўтакараван на чале з Віктарам Лявонавым усюды чакалі. Ну і добрых фатомайстроў, Дзмітрыя Невяроўскага і Віталя Раковіча, запрасілі: каб было, як гаворыцца, прыгожа ўспамінаць прыгоды.
Як прыемны сюрпрыз успрынялі вандроўнікі “змену сродкаў”: арганізатары далі ім магчымасць прайсці з дзесяць кіламетраў па рацэ Случ, левым прытоку Прыпяці, на байдарках. Гэта, дарэчы, папулярны водны маршрут Беларусі. Былі невялічкі дождж, узрушаюча прыгожая рака, амаль ручныя бабры, магутныя пойменныя дубровы… А галоўнае — вандроўнікі зразумелі: і ў водным турызме ёсць свае асалоды. Наперадзе ж быў легендарны Тураў, з аглядам мясцовых славутасцяў, прыгожыя надпрыпяцкія пейзажы з вялікімі курганамі, начлег у Жыткавічах, знаёмствы з гасціннымі палешукамі ды іх адметнай гаворкай. “Выдатная кампанія, прыемныя і цікавыя людзі, — згадвае Віталь Раковіч. — І вельмі загадкавы маршрут, часам, як нехта жартаваў, невядомы і самім арганізатарам. І на самой справе Палессе — гэта зусім іншая Беларусь, са сваім адметным побытам, архітэктурай, менталітэтам, які адчуваем, нягледзячы на шматгадовае “пранікненне” цывілізацыі і меліярацыі. Вельмі добразычлівыя людзі: вам дастаткова для шчырага кантакту проста першаму павітацца. Маленькі чысты свет. І вельмі адкрыты...”
Народны майстар Іван Супрунчык з вёскі Цераблічы Столінскага раёна – гаспадар палескіх скарбаўПачатак наступнага дня запомніўся вандроўнікам гонкамі на джыпах па рачной водмелі, далей былі знакамітыя Альманскія балоты. Экспедыцыя прабралася па бездаражы ў сарцавіну ўнікальнай мясцовасці, і з высознай — 36 метраў — вышкі кожны мог пабачыць тую грандыёзную, непаўторную прыгажосць. Далей на маршруце — вёска Цярэблічы і яе галоўная славутасць: этнамузей, сабраны рукамі народнага майстра Івана Піліпавіча Супрунчыка, цяперашяга гаспадара палескіх скарбаў.
Шмат сустрэч, назіранняў, а таксама і фотакадраў было ў Давыд-Гарадку, Століне, Манькавічах і, пасля пантоннай пераправы цераз Прыпяць, у сталіцы Палесся — Пінску. Віталь Раковіч заўважае: у горадзе шмат архітэктурных помнікаў, ён дагледжаны і ў нечым нават эстэцкі, што дазваляе фотамайстру параўнаць Пінск з вельмі любімым ім старым Гродна.
Этнасядзіба ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна хутка прыме гасцейТрэці дзень — вёска Высокае, цэнтр Спораўскага біязаказніка, Жаберскі замак-крэпасць, ад якога мала што ацалела, вёска Бездзеж і яе знакамітыя фартушкі. Там, дарэчы, сустрэлася характэрная для Беларусі асаблівасць: блакітная Траецкая царква (1784 год) мірна суседзіць з касцёлам 1820 года, таксама Троіцкім. І мясцовыя жыхары абсалютна ўсе ахвотна “ідуць на кантакт” з членамі экспедыцыі: як хлапчукі, так і людзі паважанага ўзросту. У цэнтральных раёнах, заўважае В. Раковіч, такое не часта сустрэнеш, а там “шчырая цікаўнасць і гатоўнасць пазіраваць перад фотаапаратам выклікалі павагу і ўзмацнялі непараўнальную атмасферу выдатнага краю”. “Бездзежскі фартушок” — яшчэ адзін этнамузей, які наведалі вандроўнікі, захапляліся: наколькі ж тонкім можа быць палатно з лёну, і якім вытанчаным адзенне з яго. Дарэчы, неўзабаве першых пастаяльцаў будзе гатовая прыняць адрэстаўраваная этнахатка на беразе возера з жураўлём.
Так выглядаюць Альманскія балоты Століншчыны з 36-метровай вышыніМоталь з яго знакамітай мотальскай каўбасой, што вырабляецца па старадаўніх рэцэптах, Іванава (радзіма Напалеона Орды), Дастоева (радзіма Фёдара Дастаеўскага), Моладава са своеасаблівай каталіцкай капліцай. Заказель — радавое гняздо шляхецкага роду Ажэшкаў з капліцай, збудаванай у стылі неаготыкі, якая дзівіць вытанчанасцю пры немалых памерах. “Яна проста лунала на ўзгорку ў промнях сонца, якое заходзіла…” — у захапленні ад убачанага фотамайстар. Яшчэ пераправа цераз Прыпяць, шлях у бок Пружанаў, на начлег. Там вандроўнікаў чакалі прысмакі ў кафэ “Афрыка”. Гаспадары яго — сапраўды з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі: прыехалі ў гады перабудовы несці слова Божае, ды і засталіся. Краязнаўчы музей у сядзібе Швыкоўскіх, музей “Успамiны Бацькаўшчыны” знакамітага ўжо народнага майстра Мікалая Тарасюка ў вёсцы Стойлы. Манастыр місіянераў і Троіцкі касцёл у вёсцы Лыскава. На шляху дадому ў Ружанах экспедыцыя толькі “заскочыла” ва ўнутраны двор Палаца-рэзідэнцыі Сапегаў, і эфектны кадр паспелі адзняць: караван аўто ў промнях заходзячага сонца на фоне велічных руін. Былі яшчэ на маршруце Палац Пуслоўскіх у Косаве і музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі — і больш як 200 км да Мінска.
Фотамайстар Віталь Раковіч лічыць, што тым шляхам могуць “аўтавандраваць” па краіне ўсе, хто жадае пабачыць сапраўдныя скарбы беларускай глыбінкі. У інтэрнэце, на Youtube-канале ZНЯТА, выкладзены як фотасправаздача з вандроўкі, так і слайд-фільм па выніках экспедыцыі.

Іван Ждановіч
На здымках:
Палескі пейзаж у вечаровых промнях
Народны майстар Іван Супрунчык з вёскі Цераблічы Столінскага раёна – гаспадар палескіх скарбаў
Этнасядзіба ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна хутка прыме гасцей
Так выглядаюць Альманскія балоты Століншчыны з 36-метровай вышыні
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter