Старадаўнюю мазаіку адновяць

Капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх замкавага комплексу ў Міры, дзе вядзецца маштабная рэканструкцыя, ужо ў сярэдзіне верасня ўпрыгожаць мазаікі, паведамляе БЕЛТА.Тры мазаічныя пано зоймуць тое самае месца, дзе раней знаходзіліся мазаікі, выкананыя ў вядомай майстэрні Фраловых у Санкт-Пецярбургу, але, на жаль, поўнасцю страчаныя. Новыя ж для адрэстаўрыраванай капліцы-пахавальні вырабілі беларускія майстры.Праз два-тры месяцы тут адкрыецца выстаўка, што расказвае аб гісторыі будаўніцтва фамільнага склепа князёў Святаполк-Мірскіх, яго рэстаўрацыі, пахаваных тут асобах.