Сталіцай Дня беларускага пісьменства стане Барысаў

Дзень беларускага пісьменства пройдзе сёлета ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Датай правядзення свята назначана 7 верасня. Адпаведная пастанова была прынята Саветам Міністраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам прадугледжана стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства, які ўзначаліць намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец. Фінансавацца мерапрыемствы форуму будуць за кошт прадугледжаных для гэтых мэтаў сродкаў Мінскага аблвыканкама, Барысаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых зацікаўленых ведамстваў.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сталіцамі свята ўжо былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы і Шклоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter