Спрыяльны клімат

У гэтым верасні УП «Азярыцкі-Агра» плануе ўвод новага аб’екта

У верасні прыватнае УП «Азярыцкі-Агра» плануе ўвод новага аб’екта.

Зараз гэтая буйная гаспадарка Смалявіцкага раёна заканчвае будаўніцтва сховішча гародніны ёмістасцю 10 тысяч тон. Гэта будзе адно з самых буйных сховішчаў у вобласці, куды закладваецца гародніна адкрытага і закрытага грунту.

Разам з тым іншыя гаспадаркі, якія валодаюць аб’ектамі такога прызначэння, працягваюць ці ўжо завяршылі іх мадэрнізацыю. Рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю сховішча для гародніцы на 4 тысячы тон у агракамбінаце «Ждановічы», а да канца года буйныя мадэрнізаваныя аб’екты пачнуць працаваць у гаспадарках Салігорскага і Нясвіжскага раёнаў. Усяго на Міншчыне ўраджай прымуць 65 сховішчаў агульнай ёмістасцю 65 тысяч тон.

Да таго ж у вобласці дзейнічаюць 9 плодасховішчаў агульнай умя¬шчальнасцю 8,6 тысячы тон, што на сёння задавальняе патрэбы ў размяшчэнні такой прадукцыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter