Спасцiжэнне Чурлёнiса

У Талачынскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi Беларускi фонд Рэрыхаў прадставiў выставу Лiтоўскага музея Чурлёнiса пад назвай "На берагах бясконцых сусветаў". Наведвальнiкi музея маюць магчымасць пазнаёмiцца з 26 факсiмiльнымi адбiткамi карцiн вядомага лiтоўскага мастака, кампазiтара i паэта.
Зямля i мора, таямнiчыя зорныя глыбiнi i ззянне сонца, павер`i i народныя прадказаннi... Усiм гэтым напоўнены карцiны славутага Чурлёнiса, аб чым падчас адкрыцця выставы ў музеi гаварыў супрацоўнiк Беларускага фонду Рэрыхаў Пётр Дрэнь. Гучала цiхая, хвалюючая сэрца музыка Чурлёнiса.
Выстава, як паведамiла дырэктар музея Iрына Пiкулiк, будзе доўжыцца паўтара месяца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter