В столичном музее покажут, как выглядела одежда футболистов и теннисистов столетие назад

Спартыўны інтарэс

histmuseum.by
Сёння наша краіна можа ганарыцца сваімі спартсменамі ў розных відах спорту. Упэўніліся ў гэтым яшчэ раз падчас II Еў­ра­пейскіх гульняў. У год правядзення ў беларускай сталіцы гэтага міжнароднага спаборніцтва Нацыянальны гістарычны музей прапануе зазірнуць у мінулае і даведацца, якія віды спорту і гульні былі асабліва папулярныя сярод жыхароў Мінска ў пачатку мінулага стагоддзя, а таксама пазнаёміцца з першымі айчыннымі чэмпіёнамі, чые дасягненні ляглі ў аснову сучасных перамог.

Выстава «Мінск і спорт. Падарожжа ў часе» распачнецца 19 ліпеня ў філіяле Дом-музей I з’езда РСДРП. Наведаць яе можна будзе аж да канца лета. У прыватнасці, гасцям раскажуць пра першыя спартыўныя таварыствы ў сталіцы. Аказваецца, першае такое аб’яднанне — Гарадское таварыства аматараў спорту — з’явілася яшчэ ў 1892 годзе. У першую чаргу — дзякуючы гарадскому галаве Каралю Чапскаму, па ініцыятыве якога ў Мінску быў створаны шэраг іншых грамадскіх і дабрачынных арганізацый. Пасля з’явіліся Мінскае веласіпеднае таварыства, таварыства Sanitas і іншыя. На выставе можна будзе пазнаёміцца і з рэканструкцыяй спартыўнага адзення пачатку мінулага стагоддзя, у тым ліку першай мінскай футбольнай каманды, касцюма для гульні ў тэніс, заняткаў гімнастыкай і г. д. Наведвальнікам раскажуць таксама пра першы стадыён у Гарадскім садзе (цяпер гэта парк імя Максіма Горкага), пра тэматычныя спартыўныя выданні, якія выходзілі ў Расійскай імперыі: «К Спорту!», «Спортъ и игры», «Коневодство и конный спортъ», «Спортивная жизнь».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter