Спадчыну захоўвае моладзь

Традыцыйны абрад на Юр’я пабачылі вучні пачатковай школы імя Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку Было тут шмат цікавага: і качанне каравая, і шуканне цукерак у жыце… Гэта ўсё прадставілі дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў нядзельнай школе з эстонскай Нарвы.
Традыцыйны абрад на Юр’я пабачылі вучні пачатковай школы імя Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку
Было тут шмат цікавага: і качанне каравая, і шуканне цукерак у жыце… Гэта ўсё прадставілі дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў нядзельнай школе з эстонскай Нарвы.
Многія вучні ўдзельнічаюць у школьным тэатральным гуртку. І ведаюць ужо шмат беларускіх абрадаў. Як адзначыла настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы ў Нарве Ніна Абрамюк, дзяцей не трэба заахвочваць да гульні ў тэатр. “Каб не забыцца, як гэта было раней, я на занятках тэатральнага гуртка абрады паказваю сама. Свята Юр’я мы інсцэнаавалі такім, якім яго ладзілі на Беларусі ў 30-я гады”.
З цікавай абрадавай праграмай эстонскія вучні не раз выязджалі на “гастролі”. Яны часта даюць свае прадстаўленні ў іншых беларускамоўных школах. А вось у Беласток, каб паказаць свой талент і заахвоціць вучняў тутэйшай школы да гульні ў тэатр, юныя нарваўскія акцёры прыехалі ўпершыню.

Эстонія, г. Нарва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter