Спадарожнік вучыцца лятаць

Першы беларускі касмічны апарат асвойваецца на калязямнай арбіцеТой ліпеньскі дзень, калі Беларусь уступіла ў клуб касмічных дзяржаў, безумоўна, памятаюць многія. Запуск беларускага спадарожніка, як вядома, быў зроблены з касмадрома Байканур 22 ліпеня ў 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе. Пайшоў на касмічную вахту БКА не адзін: расійская ракета-носьбіт “Саюз ФГ” і разгонны модуль “Фрэгат” вывелі разам з ім у адкрыты космас яшчэ два расійскія апараты “Канопус-В” і “Зонд-ПП”, а таксама нямецкі ТЕТ-1 і канадскі ADS-1B. “Цяпер беларускі апарат знаходзіцца на сваёй арбіце, і гэта на самай справе вялікі поспех.Аднак стварэнне спадарожніка не было для нашых канструктараў звышзадачай. Бо спадарожнік — толькі адно звяно ў велізарнай сістэме пастаўленых задач. І калі вырашыць іх комплексна, то, несумненна, гэта прынясе велізарную карысць краіне”, — пачаў гутарку галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы Сяргей Залаты, дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сяргей Залаты — галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмыПершы беларускі касмічны апарат асвойваецца на калязямнай арбіце
Той ліпеньскі дзень, калі Беларусь уступіла ў клуб касмічных дзяржаў, безумоўна, памятаюць многія. Запуск беларускага спадарожніка, як вядома, быў зроблены з касмадрома Байканур 22 ліпеня ў 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе. Пайшоў на касмічную вахту БКА не адзін: расійская ракета-носьбіт “Саюз ФГ” і разгонны модуль “Фрэгат” вывелі разам з ім у адкрыты космас яшчэ два расійскія апараты “Канопус-В” і “Зонд-ПП”, а таксама нямецкі ТЕТ-1 і канадскі ADS-1B. “Цяпер беларускі апарат знаходзіцца на сваёй арбіце, і гэта на самай справе вялікі поспех. Аднак стварэнне спадарожніка не было для нашых канструктараў звышзадачай. Бо спадарожнік — толькі адно звяно ў велізарнай сістэме пастаўленых задач. І калі вырашыць іх комплексна, то, несумненна, гэта прынясе велізарную карысць краіне”, — пачаў гутарку галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы Сяргей Залаты, дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Спадарожнікі перад стартамЗаўсёды патрэбен час, каб смелая ідэя стала рэальнасцю. Яшчэ ў 2003 годзе спецыялісты з акадэміі распрацавалі канцэпцыю Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Пры гэтым улічваліся як сусветныя тэндэнцыі, вопыт у гэтай сферы дзейнасці іншых краін, так і патрэбы нашай дзяржавы. Сёння мы назіраем: навігацыйныя сістэмы перажываюць бум развіцця па ўсім свеце. Спадарожнікі патрэбныя, каб забяспечыць новыя магчымасці для людзей, новую якасць жыцця. Спадарожнікавая навігацыя, дапамагаючы дакладна вызначаць геаграфічныя каардынаты рухомых аб’ектаў, шырока выкарыстоўваецца на транспарце, ужываецца і ў геолагаразведцы, геадэзіі, картаграфіі, лясной і сельскай гаспадарцы.
Не ўсе, аднак, ведаюць, што для стварэння навігацыйных карт выкарыстоўваюцца касмічныя здымкі з дазволам ад 2 да 5 метраў. Беларускі касмічны апарат, нягледзячы на параўнальна невялікую 400-кілаграмовую вагу, будзе працаваць, як кажуць спецыялісты, па верхняй планцы дазволу: каля 2 метраў. “Гэты апарат дасць магчымасць рабіць дакладную здымку аб’ектаў ад двух і больш метраў у даўжыню, — удакладняе Сяргей Залаты. — Мы зможам разгледзець з космасу аўтамабілі, стан рэк і каналаў і г. д. Вядома, сёння ёсць і больш дасканалыя арбітальныя ўстаноўкі, з дазволам да 10 сантыметраў, але інфармацыя, якая пры дапамозе іх атрымліваецца, засакрэчана. Яна не прадаецца іншым краінам, а служыць для забеспячэння бяспекі дзяржаў-гаспадароў такіх спадарожнікаў. А два метры — якраз той дазвол, які дае магчымасць спецыялістам ствараць навігацыйныя карты, у якіх зацікаўлены сёння многія краіны свету”.
Беларускі спадарожнік забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. Так што нашым спецыялістам можна будзе стварыць самастойную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Апарат мае высокія дынамічныя характарыстыкі, ён манеўраны, можа аператыўна пераналаджвацца на арбіце, каб весці здымку пад патрэбным вуглом.
“Калі мы планавалі працу спадарожніка, то выдатна разумелі: прадукцыйнасць яго настолькі вялікая, што мы лёгка зможам не толькі забяспечваць інфармацыяй нашых айчынных спажыўцоў, але і аказваць паслугі іншым краінам, — працягвае мой суразмоўца. — Сёння, дарэчы, у космасе апаратаў такога высокага класа не больш за пяць. Наш спадарожнік за суткі робіць прыкладна 15 абаротаў вакол Зямлі, мы зможам “зазняць” любы пункт зямнога шара. Цікавасць да інфармацыі, якую можна будзе атрымаць з дапамогай беларускага спадарожніка, праяўляюць многія дзяржавы”.
Спадарожнікі БКА і “Канопус-В”: тэсты на БайканурыУжо падпісана пагадненне аб фарміраванні расійска-беларускай арбітальнай групоўкі на аснове БКА і расійскага “Канопус-В”: выкарыстоўваць такую пару для збору касмічных дадзеных вельмі эфектыўна. Спецыялісты называюць гэтыя спадарожнікі “апаратамі-блізнятамі”, бо вырабляліся яны на адным заводзе, забяспечаны аднолькавай апаратурай і знаходзяцца на адной арбіце. Цяпер яны ідуць адзін за другім на адлегласці каля 8000 кіламетраў. Дарэчы, развесці спадарожнікі на касмічных хуткасцях (гэта, нагадаем, 7,6 кіламетра ў секунду) — няпроста. “Гэта складаны манеўр, — гаворыць Сяргей Залаты. — Яшчэ задоўга да запуску спадарожнікаў на Зямлі былі праведзены разлікі і мадэляванне розных сітуацый. Выбралі такі рэжым палёту, пры якім верагоднасць сутыкнення спадарожнікаў нікчэмная, па такой схеме і адводзілі спадарожнікі ад разгоннага блока”. Першым аддзяліўся беларускі, затым ад ракеты-носьбіта былі адлучаны іншыя. Некаторы час яны лёталі купкай, цяпер патроху разыходзяцца. Дарэчы, кіраванне абодвума апаратамі вядзецца з выкарыстаннем беларускага наземнага комплексу.
Запуск беларускага спадарожніка — важная падзея для беларускай навукі, краіны ў цэлым. Стала відавочным, на якім высокім узроўні працуюць нашы навукоўцы, інжынеры, праграмісты. І, вядома, нам не церпіцца даведацца: а калі ж спадарожнік пачне “выдаваць інфармацыю” для спажыўцоў? “Сапраўды, сёння мы, стваральнікі спадарожніка, часта чуем: “Запусцілі спадарожнік? Давайце інфармацыю!”, — разважае Сяргей Залаты. — Многія не разумеюць, што спадарожнік, які толькі пачаў асвойвацца на сваёй арбіце — гэта як толькі што народжанае дзіця. І перш чым сказаць сваё першае слова, ён павінен як мінімум навучыцца “адчуваць” і “бачыць”. Да запуску апарата мы рыхтаваліся дзевяць гадоў, праходзілі праграмы лётных выпрабаванняў літаральна па кожным дні. Таму тут спяшацца ніяк нельга, каб не нашкодзіць справе. Пакуль мы зрабілі першыя крокі: удала запусцілі спадарожнік, пачалі з ім выходзіць на сувязь. А трэці крок — атрыманне і апрацоўка дадзеных — яшчэ наперадзе”.
Што ж, давайце набярэмся цярпення. І пажадаем удачы тым, хто сёння асцярожна “вучыць” беларускі касмічны апарат не толькі лятаць, але і “глядзець”.

Іна Ганчаровіч
На здымках:
Сяргей Залаты — галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы
Спадарожнікі перад стартам
Спадарожнікі БКА і “Канопус-В”: тэсты на Байкануры
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter