Спачатку вы да нас...

ІМПРЭЗА ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і прысвечана Дням культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Яны пачаліся ў Мінску ўчора, а скончацца заўтра, 9 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры Беларусі.

Сёння на беларускай сцэне з гала-канцэртам выступяць майстры мастацтваў Казахстана

ІМПРЭЗА ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і прысвечана Дням культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Яны пачаліся ў Мінску ўчора, а скончацца заўтра, 9 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры Беларусі.

У канцэрце выступяць народная артыстка Рэспублікі Казахстан Роза Рымбаева, салісты Казахскай оперы — заслужаныя дзеячы Казахстана Жаміля Жаркімбаева і Бібігуль Жанузак. Сваю творчасць беларускім гледачам прадставяць этна-рок гурт Ulytau — уладальнік Залатога дыска Еўропы, ансамбль домрыстаў «Серпер», танцавальны ансамбль «Акку», фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Сазген сазы» і іншыя.

У рамках Дзён культуры адбудзецца і афіцыйная сустрэча міністраў культуры краін, дзе будуць разглядацца перспектывы культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана.

Дарэчы, у наступным годзе Дні культуры ў Казахстане правядуць беларускія дзеячы мастацтваў.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter