Спачатку папярэдзіць

ДАІ напомніць вадзіцелям, што пакідаць месца ДТЗ — злачынства

Па ўсёй Беларусі Дзяржаўтаінспекцыя МУС праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Пакідаеш месца ДТЗ — робіш злачынства!».

Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы з лекцыямі і кіналекторыямі, раскажуць аб прычынах і наступствах ДТЗ, нагадаюць аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху і адказнасці за розныя парушэнні ПДР.

У апошні час усё часцей фіксуюцца выпадкі, калі вадзіцелі пакідаюць месца ДТЗ і пешахода без дапамогі. Большасць наездаў адбываецца ў цёмны час сутак у населеных пунктах або іх ваколіцах. Але, як паказвае статыстыка, у 95 % выпадкаў са смяротным зыходам вадзіцеляў, якія ўчынілі ДТЗ, знаходзяць.

Усяго ў 2012 годзе вадзіцелі ўцяклі з месцаў ДТЗ з пацярпелымі 391 раз. У гэтых аварыях загінулі 76 чалавек і 342 былі параненыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter