На Копыльщине колонию краснокнижных крапчатых сусликов засыпали навозом

Сон у зімовую ноч

Не бачыце суслiка? А ён ёсць! Гэтая прывабная стэпавая жывёлка магла б стаць вiзiтнай карткай некалькiх раёнаў Мiнскай вобласцi i прыцягнуць да сябе ўвагу шматлiкiх турыстаў. Але атрымалася так, што, не паспеўшы як мае быць рассялiцца па краiне, рабы суслiк атрымлiвае ад чалавека новыя ўдары. Падрабязнасцi высвятляла карэспандэнт «Р».
Яшчэ ў 2018 годзе навукоўцы не ведалi нiводнага месцапражывання гэтай забаўнай жывёлы на тэрыторыi краiны, але сёння дакладна вядома, што рабыя суслiкi аблюбавалi Нясвiжскi, Стаўбцоўскi, Капыльскi i Баранавiцкi раёны Мiншчыны.
Фота з архiва АПБ

Лепш не турбаваць

Некалi гэты грызун быў у нас звычайным вiдам i спакойна жыў у Брэсцкай, Мiнскай i Гродзенскай абласцях. Па некаторых звестках, гэты звярок сялiўся i на ўсходзе Гомельшчыны. Сёння рабы суслiк трапiў ў Чырвоную кнiгу Беларусi, яго iснаваннем у прыродзе ўсур’ёз заклапочаны эколагі. 

Пётр Сачак, каардынатар iнiцыятыў праекта ПРААН «Экаманiторынг», заўважыў цiкавы факт: 

— Яшчэ ў 2018 годзе навукоўцы не ведалi нiводнага месцапражывання гэтай забаўнай жывёлы на тэрыторыi краiны, але сёння дакладна вядома, што рабыя суслiкi аблюбавалi Нясвiжскi, Стаўбцоўскi, Капыльскi i Баранавiцкi раёны Мiншчыны. Менавiта тут знойдзены рэшткi iх папуляцыi — дзякуючы новай экалагiчнай iнiцыятыве пад назвай «Хамяк, суслiк i вавёрка-палятуха: выратаваць супергрызуноў!».

Вядома, што даўжыня цела жвавага стэпавага жыхара каля 20—25 сантыметраў, хваста — да 6 сантыметраў. Вага яго дасягае 300 грамаў. Селяцца суслiкi звычайна калонiямi на сухiх участках з невысокай лугавой раслiннасцю. Звяркi жывуць на старых вытаптаных пашах, дзе кормяцца травой. На збожжавае поле яны заходзяць толькi паласавацца абсыпаным збожжам, але iстотнай шкоды паляводам не наносяць.

Голас суслiка гучны i меладычны, нагадвае свiст. Гэтыя жывёлкi найбольш актыўныя ранiцай i надвячоркам. Узiмку ўпадаюць у спячку, якая доўжыцца з паўгода: з верасня-кастрычнiка па сакавiк-красавiк. Суслiк большую частку жыцця праводзiць у нары дыяметрам 5—7 сантыметраў. У пачатку чэрвеня ў кожнай самкi нараджаюцца ад 2 да 8 дзетак, радзей — да 10. Век жывёлкi караткаваты, каля чатырох гадоў.

Пад пагрозай

У сiмпатычнага суслiка, на жаль, лёс небаракi, бо яго актыўна вынiшчалi ў 1950—60-я гады як «абжору i шкоднiка», якi сваiмi норкамi перашкаджаў спаборнiцтвам калгасаў за ўраджай. Забiваць суслiкаў заклiкалi са старонак савецкiх газет нават школьнiкаў. 

Але з жывёлай, якая вымiрае, людзi абыходзяцца жорстка i сёння — нядаўна ў Капыльскiм раёне спецыялiсты адной аграгаспадаркi проста завалiлi паселiшча суслiкаў навозам. Арганiку там возяць з мясцовай фермы, каб затым угнойваць ёй размешчаныя побач палi гаспадаркi. Атрымалася так, што яе выгрузiлi на краi калонii. Эколагi заклапочаны: пасля зiмовай спячкi жывёлы могуць не выйсцi з норак цi выйсцi крыху раней — з-за перагнойнай вiльгацi — i загiнуць на паверхнi ад пераахалоджання.

— Яшчэ ў вераснi мы пiсьмова папярэдзiлi землекарыстальнiка i раённую iнспекцыю прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя аб пасяленнi тут суслiкаў i аб тым, што гаспадарка павiнна прымаць меры для захавання месцапражывання вiду. Вясной, калi суслiкi выйдуць з нор, можна будзе скласцi акт аб загiнулых звярках i падлiчыць нанесеную прыродзе шкоду. Землекарыстальнiку давядзецца панесцi адказнасць за кожнага звярка, якi загiнуў па яго вiне, а гэта пагражае немалым штрафам. Згодна з указам Прэзiдэнта мiнiмальны памер штрафа за незаконнае знiшчэнне адной асобiны занесенай у Чырвоную кнiгу жывёлы складае 9 базавых велiчынь, — расказаў эксперт «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Сяргей Шакала.

Выратаваць жыццё вiду

Аляксандр Вiнчэўскi, дырэктар аб’яднання АПБ, падкрэслiвае, што рабы суслiк занесены i ў Мiжнародную Чырвоную кнiгу, мае мiжнародны статус аб’екта аховы i ўключаны ў Дадатак II «Вiды фаўны, якiя падлягаюць строгай ахове» Бернскай канвенцыi аб ахове дзiкай фаўны i флоры i прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе. Магчыма, гэты статус дапаможа маленькiм грызунам распаўсюдзiцца па краiне.

Дарэчы, нядаўна эксперты выявiлi ў Нясвiжскiм раёне вялiзную калонiю — каля тысячы асобiн, адну з найбуйнейшых у Еўропе. Сяргей Шакала ўпэўнены, што знаходка — сапраўдны нацыянальны здабытак, якi мае сэнс з пункта гледжання развiцця экатурыстычнага патэнцыялу краiны:

— Людзi выжывалi звяркоў са спрадвечных месцаў калонiй, а сёння мы павiнны захаваць iх на гэтым прыродным астраўку. Калi не прыняць комплекс мер зараз, мы можам страцiць суслiкаў назаўсёды. Для iх аховы недастаткова толькi аформiць пашпарты i адпаведныя абавязацельствы, трэба рэгулярна наведваць тэрыторыi i глядзець, што там робiцца. Патрэбна прапаганда на месцах, дзе ёсць суслiкi, пастаянныя выезды i манiторынг — тады гэта будзе рэальная дапамога.

У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусi па бiярэсурсах таксама лiчаць: тое, што суслiкi захавалiся ў нас дагэтуль, — вельмi добрая вестка. Але без захавання традыцыйнага спосабу карыстання ўгоддзямi iх калонiя можа знiкнуць канчаткова. Асаблiва небяспечна, калi ўгоддзi становяцца даступнымi позняй восенню або ранняй вясной: звяркi знаходзяцца ў спячцы i не могуць нiкуды перамясцiцца, адзначаюць у НАН. Але можа здарыцца i так, што з-за адсутнасцi касьбы i выпасу буйной або дробнай рагатай жывёлы лугi, дзе жывуць суслiкi, зарастуць. Тады суслiкi знiкнуць. Гэтыя стэпавыя грызуны не любяць павышаную вiльготнасць i густы травастой.

Аляксандр Вiнчэўскi рэзюмуе: 

— Калi ўпершыню ўбачыў жывога суслiка гэтым летам, быў захоплены тым, наколькi ён артыстычны — як знакамiты сурыкат Цiмон з вядомага мультфiльма пра Караля Льва. Адразу падумаў, што беларускiя суслiкi маглi б стаць турыстычным брэндам. Госцi Беларусi з задавальненнем пазнаёмiлiся б з гэтым прывабным, але малавядомым грызуном, купiлi б сувенiры з яго выявай. Праца з турыстамi магла б стаць дадатковым заробкам для мясцовых жыхароў. Хто ведае, магчыма, суслiкi, якiя яшчэ нядаўна ўсiм нам так замiналi, хутка пасадзейнiчаюць стварэнню новых працоўных месцаў для насельнiцтва.

shimuk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter