Слуцкі пояс у падарунак

Вырабы, накшталт тых — ад знакамітых, даўніх айчынных майстроў, хутка могуць стаць галоўным сувенірам з Беларусі. Дзяржава зацікаўлена ў адраджэнні такой вытворчасці. Нагадаем, што сваім узнікненнем слуцкія паясы абавязаны гетману Вялікага Княства Літоўскага князю Міхаілу Казіміру Радзівілу па мянушцы “Рыбанька”. Гэта па яго даручэнні ў 1757 годзе са Стамбула ў Нясвіж у разабраным выглядзе вывозіцца адзін ткацкі станок. Услед за ім са Станіслава (цяпер гэта Івана-Франкоўск ва Украіне) прыязджае знакаміты турэцкі майстар, армянін па нацыянальнасці, Аванес Маджаранц, які неўзабаве змяняе сваё імя і прозвішча на мясцовае — Яна Маджарскага. Пад яго кіраўніцтвам на аснове адзінага ўнікальнага станка княжыя механікі збіраюць яшчэ некалькі, і ў Слуцку, у самым прыгожым месцы горада — на тэрыторыі княжацкага парку, адкрываецца першая ткацкая мануфактура.
Слуцкія паясы на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеіВырабы, накшталт тых — ад знакамітых, даўніх айчынных майстроў, хутка могуць стаць галоўным сувенірам з Беларусі. Дзяржава зацікаўлена ў адраджэнні такой вытворчасці.
Нагадаем, што сваім узнікненнем слуцкія паясы абавязаны гетману Вялікага Княства Літоўскага князю Міхаілу Казіміру Радзівілу па мянушцы “Рыбанька”. Гэта па яго даручэнні ў 1757 годзе са Стамбула ў Нясвіж у разабраным выглядзе вывозіцца адзін ткацкі станок. Услед за ім са Станіслава (цяпер гэта Івана-Франкоўск ва Украіне) прыязджае знакаміты турэцкі майстар, армянін па нацыянальнасці, Аванес Маджаранц, які неўзабаве змяняе сваё імя і прозвішча на мясцовае — Яна Маджарскага. Пад яго кіраўніцтвам на аснове адзінага ўнікальнага станка княжыя механікі збіраюць яшчэ некалькі, і ў Слуцку, у самым прыгожым месцы горада — на тэрыторыі княжацкага парку —адкрываецца першая ткацкая мануфактура. Так пачалася гісторыя беларускіх паясоў, якія не толькі праславілі майстэрства айчынных ткачоў, але і ператварылі Слуцк амаль на цэлае стагоддзе ў сталіцу еўрапейскай моды.
Слуцкі пояс з выставы ў Нацыянальным мастацкім музеіУ лепшыя гады работы Слуцкай мануфактуры там выпускалася больш за дзвесце паясоў у год. Яны былі розныя: у сярэднім ад 35 да 40 сантыметраў у шырыню і да 3-4 метраў у даўжыню, адна- і двухбаковыя. Асабліва шанаваліся так званыя “адліваныя” паясы, вырабленыя з уключэннем залатых і сярэбраных нітак. У паясоў не было выварату. Таму ў залежнасці ад прадстаўніцкіх альбо рытуальных патрэб іх павязвалі па-рознаму, паказваючы цёмны альбо светлы бок пояса.
Часы змяняліся. Пасля паўстання 1831 года царскім урадам была ўведзена забарона на нашэнне гэтага атрыбуту мужчынскага касцюма, як сімвала вайсковай мужнасці шляхты. Частка слуцкіх паясоў была перашыта і стала выкарыстоўвацца як разнастайныя накідкі і пакрывалы, а частку спалілі для атрымання каштоўных металаў.
Сёння ніхто, бадай, не зможа назваць дакладную колькасць унікальных слуцкіх паясоў, якія знаходзяцца ў музейных і прыватных калекцыях за мяжой. У Беларусі ж іх захавалася няшмат. У сямі беларускіх музеях ёсць адзінаццаць цэлых паясоў: пяць з іх — зробленыя ў Слуцку, а астатнія вырабленыя на іх узор за мяжой.
Праект па адраджэнні вытворчасці слуцкіх паясоў умоўна можна падзяліць на два кірункі. Першы, магчыма, самы складаны — гэта аднаўленне некалькіх драўляных ручных станкоў, якія павінны абавязкова знаходзіцца ў Слуцку і быць выраблены дакладна па тэхналогіях таго часу. Менавіта ў Слуцку плануецца вырабляць унікальныя паясы вышэйшай якасці, якія будуць прызначаны для дзяржаўных урачыстасцяў, змогуць служыць падарункам лідарам замежных дзяржаў, а таксама быць прадстаўлены ў музеях. Такая прадукцыя павінна быць максімальна набліжана да аўтэнтычных узораў, вырабляцца з захаваннем усіх тэхналогій выпрацоўкі тканін і абавязкова мець знак абароны дзяржавы — што выраблена “Въ граде Слуцку” — як помнік гісторыка-культурнай спадчыны.
Другі ж кірунак праекта звязаны з шырокай вытворчасцю сувенірнай прадукцыі — кашнэ, гальштукі, ручнікі, абрусы і г.д. — з элементамі і ўзорамі слуцкіх паясоў, якія могуць вырабляцца прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці краіны.
Тое, што праект па адраджэнні вытворчасці слуцкіх паясоў будзе ажыццёўлены, сумнявацца не прыходзіцца. Праца навукоўцаў, тэхнолагаў, дызайнераў па вывучэнні тэхналогіі і мастацкіх асаблівасцяў слуцкіх паясоў ідзе поўным ходам. Нам застаецца крыху пачакаць. І ўжо ў недалёкім часе кожны, маючы сродкі, зможа стаць уладальнікам калі не самога слуцкага пояса, на ўзор таго, што ў даўнія часы ведала ўся Еўропа, то яго сувенірнага фрагмента. Такія адметныя вырабы будуць прэзентаваць Беларусь як краіну са шматгадовай гісторыяй, багатай і каларытнай культурай.

Іна Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter